№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 5 чэрвеня

  • 1898

    Нарадзіўся Федэрыка Гарсія Лорка (гішп. Federico García Lorca, расстраляны меркавана 19 жніўня 1936), гішпанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыка і мастак-графік. Цэнтральная фігура “пакалення 27 году”, адзін з самых яскравых і значных дзеячаў гішпанскай культуры XX стагоддзя. На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін і Карлас Шэрман.

  • 1900

    Памёр Стывен Крэйн (анг. Stephen Crane, нар. 1 лістапада 1871), амерыканскі празаік, паэт і журналіст. Сучасныя крытыкі лічаць яго адным з самых арыгінальных наватараў свайго часу. Вершы Стывена Крэйна на беларускую мову перакладала Юля Цімафеева.

  • 1907

    Нарадзіўся Варлам Шаламаў (руск. Варлам Шаламов, памёр 17 студзеня 1982), рускі пісьменнік. У 1937 годзе быў арыштаваны за “контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць” і асуджаны на 5 гадоў савецкіх лагераў. У 1943 г. атрымаў новы 10-гадовы тэрмін за “антысавецкую агітацыю”, а фактычна за тое, што назваў І. Буніна рускім класікам. У турме былі напісаныя вершы зборніка “Калымскія сшыткі” (“Колымские тетради”, 1937—1956), высока ацэненыя Б. Пастарнакам. Пасля вызвалення працаваў над апавяданнямі, якія склалі зборнік “Калымскія апавяданні” (“Колымские рассказы”, 1954—1973), асноўны плён жыцця пісьменніка. Зборнік быў апублікаваны ў СССР у 1972 і 1977 гг. у Лондане па-руску (1978), у Парыжы па-французску (1980—1982), у Нью-Ёрку па-ангельску (1981—1982) і прынёс аўтару сусветную вядомасць.

  • 1910

    Памёр О. Генры (анг. O. Henry, сапр. Ўільям Сідні Портэр; нар. 11 верасня 1862), амерыканскі празаік, аўтар папулярных навелаў, гумарэсак. Творы О. Генры адметныя вынаходніцкай фабулай, нечаканымі развязкамі, насмешлівым гумарам. Яны ствараюць казачна-авантурную эпапею амерыканскага жыцця, поўную дакладных бытавых прыкметаў і трапных сацыяльных назіранняў. Тыповы герой О. Генры — “маленькі амерыканец” з яго правам на шчасце. Усяго О. Генры напісаў 273 апавяданні; поўны збор яго твораў складае 18 тамоў. На беларускую мову апавяданні О. Генры перакладаў Сяржук Мядзведзеў.