Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Томас Гардзі (анг. Thomas Hardy, памёр 11 студзеня 1928), ангельскі раманіст і паэт. Скандальную вядомасць і непрыязнасць віктарыянскага грамадства яму прынеслі раманы “Тэс з роду д’Эрбервіляў” (Tess of the d'Urbervilles, 1891) і “Джуд Незаўважны” (Jude the Obscure, 1895). Пасля выхаду апошняга раманаў больш не пісаў. Быў жанаты двойчы, другім шлюбам — з дзіцячай пісьменніцай Флорэнс Дагдэйл. Яны ажаніліся ў 1914 годзе, калі Гардзі было 74, а Флорэнс — 35. Пахаваны Гардзі ў Вестмінстэрскім абацтве, а ягонае сэрца — у магіле першай жонкі Эмы.
Нарадзіўся Яльмар Сёдэрберг (шведск. Hjalmar Söderberg, памёр 14 кастрычніка 1941), шведскі пісьменнік. Яго дэбютны раман “Ашуканствы” (Förvillelser), які выйшаў у 1895 годзе, выклікаў шырокія дэбаты: кнігу палічылі амаральнай. Увогуле, пры жыцці яго жорстка крытыкавалі, але з цягам часу яго творы прызнаваліся ўсё больш значнымі. Найбольш чытанымі кнігамі Сёдэрберга лічацца зборнік апавяданняў “Гісторыі” (Historietter) і раман-дзённік “Доктар Глас” (Doktor Glas), дзе ўздымаецца пытанне права на забойства іншага чалавека. Часткова аўтабіяграфічным з’яўляецца раман Сёдэрберга “Маладосць Марціна Бірка” (Martin Bircks ungdom). Матывы гісторыі кахання паміж пісьменнікам і Марыяй фон Платэн можна прасачыць у п’есе “Гертруда” (Gertrud) і апошнім рамане Сёдэрберга “Сур’ёзная гульня” (Den allvarsamma leken). Яльмар Сёдэрберг таксама перакладаў на шведскую мову творы дацкага пісьменніка Енса Петэра Якабсэна і французскага пісьменніка Анатоля Франса. Узнагароджаны Вялікай прэміяй дзевяцёх.
Нарадзіўся Герман Гесэ (ням. Hermann Hesse, памёр 9 жніўня 1962), швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1946). Яго раманы “Стэпавы воўк” і “Гульня шкляных перлаў” на беларускую пераклаў Васіль Сёмуха, у перакладзе Арцёма Арашонка выходзіў раман “Сідхартха”.
Нарадзілася Віслава Шымборска (польск. Wisława Szymborska), польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1996 году “за паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю адлюстроўвае ў фрагментах чалавечай рэальнасці гістарычны і біялагічны кантэкст”. На беларускую мову вершы Віславы Шымборскай перакладала Марына Казлоўская.
Скончыў жыццё самагубствам Эрнэст Хэмінгуэй (анг. Ernest Miller Hemingway, нар. 21 ліпеня 1899), амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1954). Аповесць “Стары чалавек і мора” (іншы варыянт — “Стары і мора”) на беларускую мову перакладалі П. Марціновіч і В. Небышынец (параўнальны аналіз гэтых перакладаў гл. тут), апавяданне “Віно Ваямінгу” — Алесь Квіткевіч, “Забойцы” (“Крыніца” №11—12, 1992) і “Індзейскі пасёлак” (“Крыніца” №9, 1994) — А. Асташонак. Раман “І ўзыходзіць сонца” пераклаў Ю. Гаўрук (асобнае выданне — 1976), раман “Бывай, зброя” — А. Бутэвіч (1996).
Памёр Ян Бжэхва (польск. Jan Brzechwa, сапр. Ян Віктар Лесман, нар. 15 жніўня 1898), польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар мноства знакамітых вершаў і казак для дзяцей, сатырычных тэкстаў для дарослых, перакладчык. Вершы Яна Бжэхвы на беларускую мову перакладалі Рыгор Барадулін, Інэса Кур'ян, Алег Мінкін, казку “Акадэмія доктара Клякса” — Алена Пятровіч.
Памёр Уладзімір Набокаў (руск. Владимир Набоков, псеўд. Сірын, нар. 22 красавіка 1899), рускі і амерыканскі пісьменнік. Першыя творы Набокава былі напісаныя на рускай мове, аднак сусветную вядомасць яму прынеслі пераважна ангельскамоўныя раманы. Вядомы таксама значным унёскам у лепідатэралогію (раздзел энтамалогіі, прысвечаны лускакрылым). Раман Набокава “Лаліта” (Lolita, 1955), напісаны па-ангельску, часцяком згадваецца як адзін з самых значных і ўплывовых узораў прозы ХХ стагоддзя.