Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Дэні Дыдро (фр. Denis Diderot, нар. 5 кастрычніка 1713), французскі пісьменнік, філосаф-асветнік, драматург і заснавальнік “Энцыклапедыі, альбо Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў” (1751). Стварыў новы від драматычнага мастацтва, які назваў “сур’ёзным жанрам”. “Сур’ёзны жанр” скасоўваў межы, што раздзялялі арыстакратычныя класы ад ніжэйшых, узвышаныя пачуцці ад штодзённых, і права на трагічнасць перастала быць правам прыдворнага грамадства.
Нарадзіўся Ігнат Храпавіцкі (памёр 25 снежня 1893), беларускі паэт і фалькларыст. Пісаў на польскай мове. Аўтар працы “Погляд на паэзію беларускага народа” з дадаткам назіранняў пра асаблівасці беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны — першай гістарычна-параўнальнай характарыстыкі беларускай фальклорнай спадчыны. Аўтар шэрагу рамантычных вершаў (самы вядомы — “Дзвіна”), перакладаў на польскую мову беларускіх народных песняў, некаторых гістарычных дакументаў. Рыхтаваў да выдання працу “Поўны беларускі песнязбор”, распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты.
Загінуў Шандар Пецёфі (венг. Sándor Petőfi, сапр. Аляксандр Петравіч; нар. 1 студзеня 1823), нацыянальны паэт Венгрыі, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Венгрыі. Лічыцца заснавальнікам новай венгерскай паэзіі. Шматлікія яго вершы ператварыліся ў “народныя” песні. Пецёфі загінуў у сутычцы з казакамі царскай арміі Паскевіча пад Шэгешварам (цяпер — румынская Сігішаара), аднак дакладных звестак пра яго смерць няма (толькі запіс у дзённіку рускага палявога доктара), а таму існуе версія, што паэта ўзялі ў палон, і ён памёр у рускім палоне ў Сібіры — зрэшты, пакуль гэтая версія таксама не мае доказаў.
Памёр Уладзімір Салаўёў (руск. Владимир Соловьёв, нар. 28 студзеня 1853), рускі філосаф, паэт, літаратурны крытык. Зрабіў вялікі ўплыў на рэлігійных філосафаў, а таксама на паэтаў-сімвалістаў — А. Белага, А. Блока і інш. Лічыцца адным з самых заўважных рускіх паэтаў 1880—1890 гг. Менавіта Уладзімір Салаўёў натхніў Ф. Дастаеўскага на вобраз Алёшы Карамазава, а ўплыў яго кнігі “Сэнс любові” (“Смысл любви”) можна знайсці ў аповесці Л. Талстога “Крэйцэрава саната” (“Крейцерова соната”). Памёр ад цяжкіх хваробаў.
Памёр Хэд Ўін (вал. Hedd Wyn, сапр. Эліс Хамфры Эванс, нар. 13 студзеня 1887), валійскі паэт, забіты ў Першай сусветнай вайне. Псеўданім Хэд Ўін даслоўна перакладаецца як “дабраславёны (ці белы) свет”. Падчас вайны Ўін атрымаў тыднёвы адпачынак, падчас якога напісаў вялікі верш у памеры аўдл (вал. Awdl) пад назвай “Герой” (Yr Arwr), заснаваны на ўражаннях ад вайны. Паэт ледзь паспеў адправіць яго на конкурс “Нацыянальны эйстэдвод”, што праходзіў у 1917 годзе ў Біркенхэдзе. Пераможца быў названы 6 верасня 1917 году. Калі выявілася, што аўтар найлепшага верша (а ім стаў Хэд Ўін) загінуў, традыцыйны разьблёны трон для “галоўнага барда” быў пакрыты чорнай тканінай; паэты ўганаравалі памяць найлепшага свайго субрата. Пасля трон быў адпраўлены ў дом бацькоў Эванса, дзе захоўваецца да гэтага часу
Нарадзіўся Сэйс Натэбом (нід. Cees Nooteboom), нідэрландскі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Перакладаў на нідэрландскую паэзію Ч. Мілаша, С. Вальехі, Э. Мантале, Г.-М. Энцэснбергера, Ч. Павезэ. У 2009 годзе атрымаў самую прэстыжную прэмію за твор на нідэрландскай мове — Нідэрландскую літаратурную прэмію.
Памёр Антуан дэ Сэнт-Экзюперы (фр. Antoine de Saint-Exupéry, нар. 29 чэрвеня 1900), французскі празаік, паэт і прафесійны лётчык. Аўтар шэрагу добра вядомых і перакладзеных на многія мовы твораў: “Маленькі прынц” (Le petit prince, 1943), “Начны палёт” (Vol de nuit, 1931), “Планета людзей” (Terre des hommes, 1938). За сваю кар’еру лётчыка — і грамадзянскага, ваеннага — перажыў 15 аварыяў, многія з якіх ледзь не скончыліся трагічна. Памёр пісьменнік таксама ў выніку авіякатастрофы, пра абставіны якой нічога не было вядома да 1998 году, калі ў моры ля Марсэля адзін рыбак знайшоў яго бранзалет, а ў 2003 экспедыцыя не падняла з марскога дна рэшткі яго самалёта. Аповесць Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц” перакладалася на беларускую мову двойчы (Эдзі Агняцвет, Ніна Мацяш), раманы “Планета людзей” і “Начны палёт” пераклала Ніна Мацяш.
Нарадзілася Джоан Роўлінг (анг. Joanne Rowling, сапр. Джоан “Джо” Мюрэй), ангельская пісьменніца, аўтарка серыі раманаў пра Гары Потэра, перакладзеных больш чым на 65 моваў. У 2001 годзе Роўлінг атрымала за кнігу “Гары Потэр і Кубак Агню” прэмію Х’юга. Мае Ордэн Пачэснага легіёна (2009).