Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Аўрэлій Аўгустын, больш вядомы як Аўгустын Блажэнны (лац. Aurelius Augustinus, памёр 28 жніўня 430), філосаф, прапаведнік, хрысціянскі багаслоў і пісьменнік, святы каталіцкай і праваслаўных цэркваў, адзін з Айцоў Царквы. Найбольш вядомымі творамі Аўгустына лічацца праца “Пра горад Божы” (De civitate Dei) і яго духоўная біяграфія “Споведзь” (Confessiones).
Нарадзіўся Эсаяс Тэгнер (шведск. Esaias Tegnér, памёр 2 лістапада 1846), шведскі паэт, біскуп, прафесар грэцкай мовы, сябра Шведскай Акадэміі. У юнацтве пачаў пісаць філасофскія вершы, а потым, натхніўшыся Шылерам, і палітычную лірыку. Першы яго зборнік вершаў “Вечнае” (Det eviga) апублікаваны ў 1810 годзе. За прасякнуты духам нацыяналізму верш “Свеа” ў 1811 атрымаў прэмію Шведскай акадэміі і шырокую вядомасць. Яшчэ адзін з яго найбольш знакамітых твораў — эпічная паэма “Сага пра Фрыцьяфа” (Frithiofs saga) па матывах старой ісландскай сагі. Таксама Тэгнер пакінуў пасля сябе багатую эпісталярную спадчыну.
Нарадзіўся Роберт Льюіс Стывенсан (анг. Robert Louis Stevenson, памёр 3 снежня 1894), шатландскі паэт і празаік, які пісаў па-ангельску, найбуйнейшы прадстаўнік ангельскага неарамантызму. Аўтар шэрагу прыгодніцкіх раманаў, самыя знакамітыя з якіх — “Востраў скарбаў” і “Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Хайда”. У першай палове ХХ стагоддзя творчасць Стывенсана пачалі лічыць літаратурай другога гатунку, аднак бліжэй да канца ХХ стагоддзя ён зноў быў ацэнены і вярнуўся ў школьныя падручнікі. Паводле Index Translatorium, творы Стывенса знаходзяцца на 26 месцы паводле колькасці перакладаў на іншыя мовы.
Льюіс Кэрал стрымлівае абяцанне, якое даў Алісе Лідэл, і запісвае ў дзённіку: “Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Калядаў”.
Памёр Людвіг Уланд (ням. Ludwig Uhland, нар. 26 красавіка 1787), нямецкі паэт-лірык, заснавальнік германістыкі, самы значны прадстаўнік так званай “швабскай школы” — групы позніх нямецкіх рамантыкаў. Уланд шмат займаўся вывучэннем старафранцузскай і старанямецкай паэзіі і спрабаваў перанесці яе ў сваю творчасць, выкарыстоўваў формы балады і старадаўняй народнай песні, аднак за яго цікавасцю да старых сюжэтаў часта ляжала жаданне проста пераказаць іх; першаснае значэнне ў яго творчасці мае рамантычная экзотыка, а не філасофскія канцэпцыі больш ранніх рамантыкаў.
Памёр Сакі (анг. Saki, сапр. Гектар Х’ю Манро; нар. 18 снежня 1870), брытанскі пісьменнік, чые дасціпныя, а часам нават змрочныя апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі. Сакі лічыцца прызнаным майстрам апавядання нароўні з О. Генры і Дораці Паркер. На яго творчасць зрабілі моцны ўплыў Оскар Ўайлд, Льюіс Кэрал і Кіплінг, у той час як яго творы паўплывалі на А. А. Мілна, Ноэла Каўарда і П. Г. Вудхаўза. Загінуў на Першай сусветнай вайне ў бітве на Соме.
Памёр Акоп Акапян (арм. Հակոբ Հակոբյան Մնացականի, нар. 29 траўня 1866), армянскі паэт, пачынальнік армянскай пралетарскай літаратуры (самыя вядомыя вершы — “Новы ранак”, “Багі загаварылі”). Перакладаў на армянскую мову творы Пушкіна, Горкага і г.д.
Нарадзіўся Станіслаў Бараньчак (польск. Stanisław Barańczak), польскі паэт, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, эсэіст, перакладчык. Вершы Бараньчака на беларускую мову перакладала Марына Казлоўская.
Памерла Вольга Бергольц (руск. Ольга Бергольц, нар. 16 траўня 1910), руская паэтка. У 1941—1943 гг. падчас блакады Ленінграда працавала на радыё, падтрымліваючы мужнасць жыхароў горада. У гэты час былі створаныя “Лютаўскі дзённік” і “Ленінградская паэма”, прысвечаныя абаронцам Ленінграда. Менавіта ёй належыць аўтарства фразы “Никто не забыт и ничто не забыто”. Лёс паэткі вельмі трагічны — яе першы муж Б. Карнілаў быў расстраляны ў 1938 г., а другі памёр падчас блакады. Дзве дачкі рана памерлі, а трэцяе дзіця яна страціла падчас жорсткага допыту ў турме, калі яе арыштавалі па ілжывых абвінавачаннях. Праз цэнзуру не былі апублікаваныя многія яе вершы, доўгі час яе залічвалі да сервільных паэтаў. Усё жыццё яна вяла дзённікі, якія пасля смерці былі канфіскаваныя і перададзеныя ў спецсхоў. Толькі ў 1990-я гг. стаў вядомы іншы бок яе творчасці, калі былі апублікаваныя яе турэмныя вершы і частка дзённікаў.
Памёр Фёдар Янкоўскі (нар. 21 верасня 1918), беларускі мовазнавец і пісьменнік, сябра СП СССР (з 1968). Аўтар кніг па культуры мовы, фразеалогіі, граматыцы беларускай мовы, складальнік зборнікаў афарызмаў, прыказак і прымавак, фразеалагізмаў. Выйшлі кнігі прозы “Абразкі” (1975), “Прыпыніся на часінку” (1979), “І за гарою пакланюся” (1982), “Радасць і боль” (1984), “З нялёгкіх дарог” (выбранае, 1988). Імя Ф. Янкоўскага носіць вуліца ў Мінску.
Памёр Эбе Ліндэ (шведск. Per Johan Ebbe Fredrik Linde, нар. 27 верасня 1897), шведскі паэт, драматург і перакладчык, тэатральны крытык, настаўнік электрахіміі і піянер псіхааналізу ў Швецыі. Быў блізкім сябрам Карын Бое, якой прысвяціў свой верш “Мёртвы таварыш” (Död kamrat). Шмат перакладаў, у тым ліку Брэхта, Мальера, Апалінэра і лацінскую паэзію.