Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Ганібал Лучыч (харв. Hanibal Lucić, нар. 1485), харвацкі паэт і драматург эпохі Рэнесансу. Перакладаў у маладосці паэзію Авідыя, пазней пісаў любоўную лірыку, натхнёную Петраркам. Лучыч вельмі крытычна ставіўся да сваіх працаў і большую частку іх спаліў. Рэшту сабраў і выдаў яго сын Антоній.
Памёр святы Хуан дэ ла Крус (гішп. Juan de la Cruz, нар. 24 чэрвеня 1542), каталіцкі святы, празаік і паэт-містык, рэфарматар ордэна кармелітаў, адзін з Настаўнікаў Царквы. Святы Хуан пачаў пісаць вершы ў турме, куды трапіў праз паклёпніцкія даносы. Яму належаць таксама празаічныя трактаты “Узыход на гару Кармель”, “Цёмная ноч душы”, “Песня духу”, “Жывое полымя любові”. Творамі св. Хуана цікавіліся рускія сімвалісты, у прыватнасці Дзмітрый Меражкоўскі, які напісаў пра яго кнігу. На рускую мову вершы паэта перакладалі Валерый Пералешын, Анатоль Гелескул, Барыс Дубін і інш.
Нарадзіўся Поль Элюар (фр. Paul Éluard, сапр. Эжэн Эміль Поль Грэндэль, памёр 18 лістапада 1952), французскі паэт, адзін з заснавальнікаў дадаізму і сюррэалізму. Пачаў пісаць вершы пасля сустрэчы з Аленай Дзьяканавай, якую называў Гала і якая пазней сышла ад яго да Сальвадора Далі. У 1924 за дзень да выхаду зборніка “Паміраць ад таго, што не паміраеш” (Mourir de ne pas mourir, 1924) Элюар, нікому нічога не сказаўшы, выправіўся ў падарожжа вакол свету, якое доўжылася сем месяцаў. Усе думалі, што ён памёр, але пазней ён напісаў Гале, і яна далучылася да яго ў Азіі. Элюар адышоў ад дадаізму, пасварыўшыся з Трыстанам Тцара. З 1924 уваходзіў у групу сюррэалістаў, хаця не цалкам падзяляў іх погляды. У час Другой сусветнай вайны пісаў патрыятычныя вершы, самы знакаміты з якіх — “Свабода” — раскідвалі над Францыяй з ангельскіх самалётаў. Пасля вайны ўдзельнічаў у руху барацьбы за мір, у 1953 яму пасмяротна была прысуджаная Міжнародная прэмія міру.
Нарадзіўся Герард Рэвэ (нід. Gerard Reve, памёр 8 красавіка 2006), нідэрландскі пісьменнік, класік нідэрландскай літаратуры ХХ ст. Разам з Хары Мюлішам і Вілемам Фрэдэрыкам Хермансам складае “Вялікую Тройку” (De Grote Drie) паваеннай нідэрландскай літаратуры. Поўнае імя пісьменніка — Герард Карнэліс ван хет Рэвэ. Творы Рэвэ былі для многіх чытачоў шакавальнымі, бо ён адзін з першых закрануў тэму гомасэксуалізму; другой яго ўлюбёнай тэмай была рэлігія. Эратычная проза Рэвэ прысвечаная даследаванню ўласнай сэксуальнасці.
Памёр Вісэнтэ Александрэ-і-Мэрла (гішп. Vicente Aleixandre y Merlo, нар. 26 красавіка 1898), гішпанскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1977 году “за выбітную паэтычную творчасць, якая выяўляе стан чалавека ў космасе і сучасным грамадстве і ў той жа час ёсць велічным сведчаннем адраджэння традыцыяў гішпанскай паэзіі ў перыяд паміж сусветнымі войнамі”.
Памёр Фрыдрых Дзюрэнмат (ням. Friedrich Dürrenmatt, нар. 5 студзеня 1921), нямецкі празаік і драматург, адзін з майстроў псіхалагічнага дэтэктыву. Найбольш вядомыя яго творы — раманы “Суддзя і яго кат”, “Юстыцыя”, п’есы “Сляпы”. “Ромул Вялікі”, “Візіт старой дамы”, “Фізікі” і інш. Васіль Сёмуха пераклаў на беларускую мову раманы Дзюрэнмата “Юстыцыя” і “Аварыя”, а Л. Баршчэўскі — п'есу “Партрэт планеты”.