№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 31 снежня

  • 1733

    Памёр Хуберт Карнэліс Пот (нід. Hubert Kornelisz Poot, нар. 29 студзеня 1689), нідэрландскі паэт. Пот, селянін паводле паходжання, напісаў вялікую колькасць вершаў з нагоды тых ці іншых падзеяў, але на сённяшні дзень яны не маюць вялікай цікавасці. Найлепшымі яго вершамі лічацца любоўныя і пейзажныя. Пры жыцці яго часта наведвалі знакамітыя людзі і студэнты — ім было цікава паглядзець на селяніна, які піша вершы. Паэт Схолмэйстэр (сапр. Герыт ван дэ Ліндэ) напісаў пасля смерці Пота наступную эпітафію для паэта: “Прылёг тут Пот // На многа год” (пераклад Віктара Жыбуля).

  • 1747

    Нарадзіўся Готфрыд Аўгуст Бюргер (ням. Gottfried August Bürger, памёр 8 чэрвеня 1794), нямецкі паэт. Адзін з выразнікаў ідэй “Буры і націску” (Sturm und Drang). У літаратурнай дзейнасці спачатку наследаваў паэтам ракако. Абапіраючыся на фальклорныя традыцыі, стварыў новы для нямецкай літаратуры жанр сур'ёзнай балады, увёўшы элементы чарадзейнага, таямнічага, ірацыянальнага. У яго баладах дзейнічаюць мерцвякі, прывіды, пярэваратні. Узорам балады новага тыпу сталася “Ленора” (Lenore, 1773), вядомая ў шматлікіх перакладах і наследаваннях (аднайменны пераклад і два вольныя наследаванні Жукоўскага і інш.), і блізкая да яе балада “Дзікі паляўнічы” (Der wilde Jäger, 1786) і інш. Бюргеру таксама належыць перапрацоўка вядомай “Гісторыі барона Мюнхгаўзэна” Э. Р. Распэ.

  • 1799

    Памёр Жан-Франсуа Мармантэль (фр. Jean-François Marmontel, нар. 11 ліпеня 1723), французскі пісьменнік. Паходзіў з беднай сям'і. Пасля навучання ў езуіцкай школе нядоўга займаў кафедру філасофіі ў Тулузе, у езуіцкай калегіі. Сябраваў з Вальтэрам, пры яго судзейнічанні выдаваў Observateur littéraire. Трагедыі Мармантэля невысока цэняцца крытыкамі, нашмат лепшымі прызнаюцца ягоныя “Маральныя аповеды” (Contes moraux). Вядомасцю карыстаецца таксама гістарычны раман Мармантэля “Белізар” (Bélisaire, 1767), які зазнаў пераслед Сарбоны за прапаведаванне верацярпімасці. Мармантэль таксама быў масонам і ўваходзіў у найвялікшую масонскую ложу “Дзевяць Сёстраў”.

  • 1855

    Нарадзіўся Джавані Паскалі (іт. Giovanni Pascoli, памёр 6 красавіка 1912), італьянскі паэт і філолаг-класік. Дзяцінства пісьменніка было трагічным — яго азмрочыла забойства бацькі (забойца не быў знойдзены), смерць маці, сястры і двух братоў. Гэтыя трагічныя падзеі потым адлюстроўваюцца ў яго творах, напрыклад, у самым знакамітым яго вершы “Пярэсты конік” (La cavallina storna; бацьку пісьменніка забілі, калі ён ехаў дадому ў экіпажы, запрэжаным пярэстым канём, і экіпаж даставіў дадому мёртвае цела). Уся першая праца Паскалі, “Myricae” (1891), прысвечаная тэме нешчаслівага дзяцінства. Паскалі — адзін з самых арыгінальных паэтаў Італіі мяжы стагоддзяў.

  • 1858

    Нарадзіўся Вінцас Кудзірка (літ. Vincas Kudirka, нар. 16 лістапада 1899), літоўскі паэт, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык, кампазітар, доктар. Аўтар літоўскага дзяржаўнага гімна “Нацыянальная песня” (Tautiška giesmė). Перакладаў на літоўскую Байрана, Міцкевіча, Славацкага, Шылера.

  • 1872

    Памёр Алексіс Ківі (фінск. Aleksis Kivi, сапр. Стэнваль; нар. 10 кастрычніка 1834), фінскі пісьменнік, пачынальнік рэалістычнай літаратуры на фінскай мове і адзін са стваральнікаў фінскай літаратурнай мовы. Аўтар “камедыі характараў” “Шаўцы Нумі” (Nummisuutarit, 1864), зборніка лірычных вершаў “Канервала” (Kanervala, 1866) і аднаактовай лірычнай п'есы на біблейскую тэму “Лія” (Lea, 1869). З яе пастаноўкі ў тым жа 1869 вядзе свой пачатак фінскамоўны тэатр. Самы вядомы твор Ківі — раман “Сямёра братоў” (Seitseman veljesta; надрукаваны пасля смерці аўтара, у 1873). Гэта адзін з першых фінскамоўных раманаў.

  • 1936

    Памёр Мігель дэ Унамуна (гішп. Miguel de Unamuno, нар. 29 верасня 1864), гішпанскі філосаф і пісьменнік, баск паводле нацыянальнасці; яго роднай мовай была баскская, але пісаў ён па-гішпанску. Аўтар кніг “Пра трагічнае пачуццё жыцця”, “Жыцце Дон Кіхота і Санча паводле Мігеля дэ Сервантэса Сааведры, тлумачанае і каментаванае Мігелем дэ Унамуна”.

  • 1956

    Нарадзіўся Ар’ен Дэйнкер (нід. Arjen Duinker), нідэрландскі паэт і празаік. Аўтар рамана “Багна” (Het moeras, 1992) і трынаццаці кніг паэзіі, першая з якіх — “Чырвоны бераг” (Rode oever) — выйшла ў 1988. Пасля яе пабачылі свет зборнікі “Нязмушаныя вершы” (Losse gedichten, 1990), “Пяскаструйны апарат і іншае” (De gevelreiniger en anderen, 1994), “Гадзіна снення” (Het uur van de droom, 1996), “Нават калі гэта не так” (Ook al is het niet zo, 1998). Творы Ар’ена Дэйнкера перакладзеныя на ангельскую, французскую, італьянскую, рускую, партугальскую і іншыя мовы. У рамках праекту “Верш на ўвесь свет” (World Poem) адзін з вершаў паэта быў перакладзены на 220 моваў. У 2006 выйшаў сумесны зборнік з французскай пісьменніцай Карын Мартэль “І што? Бясконцасць” (En dat? Oneindig / Et cela? L’infini). Разам з Кейсам Т’Хартам заснаваў “Часопіс са зменлівай назвай” (Tijdschrift met veranderlijke naam) — назва кожнага нумару залежыць ад настрою яго выдаўцоў. Адзін з перакладчыкаў на нідэрландскую мову зборніка вершаў Ўолта Ўітмэна “Лісце травы”. Вершы Дэйнкера на беларускую мову перакладала Ганна Янкута.