У Іране п’есу Ібсэна забаранілі “за геданізм”
Галоўныя героі п'есы нарвежскага драматурга – маладая жанчына Геда Габлер, яе муж, навуковец, і яшчэ адзін мужчына, пісьменнік. Вобраз галоўнай гераіні гэтай п'есы лічыцца адным з самых складаных і цікавых у сусветным тэатры, нярэдка яе параўноўваюць з Гамлетам Шэкспіра. Далатабадзі заявіў, што п'еса была праблемнай "як з канцэптуальнага пункту гледжання, так і ў тым, што датычыць яе пастаноўкі". Паводле яго словаў, культурнае жыццё Тэгерана мае патрэбу ў "аздараўленні". Для гэтага пры пракуратуры быў створаны спецыяльны камітэт. Як адзначае агенцтва, гэтая забарона адлюстроўвае агульную супярэчлівую сітуацыю з мастацтвамі ў Іране, дзе вельмі строга выконваюцца законы шарыяту. За апошнія некалькі месяцаў некаторыя высокапастаўленыя іранскія палітыкі выступілі не толькі супраць жорсткіх абмежаванняў у сферы мастацтва, але і ў цэлым супраць палітыкі, якая праводзіцца Махмудам Ахмадзінежадам. Барацьба з культурным уплывам Захаду вядзецца ў Іране не толькі ў тэатры, але і ў літаратуры і музыцы.…
Чытаць цалкам