У Расіі ўручылі прэмію “Дэбют”
У астатніх намінацыях прэміі “Дэбют” 2010 году перамаглі: Намінацыя “Малая проза”: Ганна Гераскіна (Кіеў, Украіна) – “Я тебя не слышу”, апавяданне; Намінацыя “Паэзія”: Аляксей Афонін (Санкт-Пецярбург) – вершы са зборніка “Вода и время”; Намінацыя “Драматургія”: Марыя Зялінская (Растоў-на-Доне) – “Слышишь?”, п'еса; Намінацыя “Эсэістыка”: Таццяна Мазепін (Бранск) – “Путешествие в сторону рая. В Египет по земле”, эсэ. Пераможцы па ўсіх намінацыях атрымліваюць ганаровы прыз “Птушка”, а таксама права заключыць з Міжнародным фондам “Пакаленне” выдавецкую дамову з эксклюзіўным ганарарам 90 тысяч расійскіх рублёў. У журы прэміі гэтага сезону ўваходзілі Марк Разоўскі (старшыня), Павел Басінскі, Сяргей Круглоў, Мая Кучэрская, Аляксандр Церахаў. Заснаваны ў 2010 годзе спецыяльны прыз па фантастыцы прысуджаны Анастасіі Цітарэнка (Кіеў, Украіна) за раман “Ржавые цветы”.
Чытаць цалкам