Мемуары Марка Твэна яшчэ да выхаду сталі бэстсэлерам
Тэрмін стогадовай забароны на публікацыю ўспамінаў Марка Твэна, накладзенай ім самім, скончыўся 21 красавіка 2010. Мемуары класіка амерыканскай літаратуры ў вялікай ступені каштоўныя тым, што ўтрымліваюць мноства каментароў, нататак і урыўкаў з газет і часопісаў, якія захавалі дух эпохі Твэна. У сваіх няскончаных успамінах Твэн, да прыкладу, адкрыта выступае супраць расізму, што было не прынята ў асяродку яго сучаснікаў. Прычынай распараджэння пісьменніка аб публікацыі мемуараў праз сто гадоў пасля яго смерці была непрыязнасць Твэна да імперыялісцкіх тэндэнцый ЗША. Марк Твэн спадзяваўся, што праз стагоддзе свет зменіцца, а з ім і грамадства.
Чытаць цалкам