Прэзентацыя новай кнігі Валянціна Акудовіча ў галерэі "Ў"
Сустрэча адбудзецца ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі». Падчас сустрэчы будзе прэзентаваная новая кніга дыялогаў Валянціна Акудовіча «Архіпелаг Беларусь»! Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел, пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь. Мерапрыемства адбудзецца ў кнігарні «ЛогвінаЎ» і кавярні «Малако» (Кісялёва, 3а).
Чытаць цалкам