` Навіны літаратуры 5 ліпеня 2010 Перавыдадзеная беларуская тэрміналагічная спадчына В... Навіны літаратуры | Часопіс "ПрайдзіСвет"

№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Перавыдадзеная беларуская тэрміналагічная спадчына

Перавыдадзеная беларуская тэрміналагічная спадчына

Выданне выйшла дадаткам да нумару часопіса Arche, прысвечанага беларускай лінгвістыцы 20-х гадоў. Гэты нумар яшчэ не выйшаў, але яго ўжо падрыхтаваў да друку ўкладальнік, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ Сяргей Запрудскі.Галоўны рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў сказаў, што падобнае выданне мусілі выдаць беларускія акадэмічныя структуры, якія, на жаль, дэманструюць халодную абыякавасць да культурнай спадчыны Беларусі:– Выданне гэтае можа зацікавіць чытача тым, што ў ім сабраны фактычна асноўны даробак беларускіх мовазнаўцаў у галіне тэрміналогіі 20-х гадоў. Асноўныя здабыткі беларускай лінгвістычнай навукі рэалізаваліся ў выпуску 23-х акадэмічных тэрміналагічных слоўнікаў. Усе яны перавыдадзеныя ў гэтым чатырохтомніку.Выданне неўзабаве з'явіцца ў продажы і будзе каштаваць каля 80 000 руб. Чатыры тамы агулам маюць тры тысячы старонак.З уступным словам да выдання можна пазнаёміцца тут: arche.by

Чытаць цалкам
Выйшла кніга Алеся Салаўя

Выйшла кніга Алеся Салаўя

Вёска Крысава на Койданаўшчыне — Мінск — Ілья — Рыга — Берлін — Прага – Зальцбург. І урэшце – найкрасветная Аўстралія. Такі быў жыццёвы шлях паэта.Апроч вершаў, у кнігу ўвайшло ліставанне з М. Сяднёвым, Ю. Віцьбічам, А. Грыцуком, В. Тумашам, А. Адамовічам, Л. Геніюш. Змешчаныя таксама ўспаміны яго сучаснікаў — украінца Ігара Качуроўскага, Вольгі Грыцук, Яна Пятроўскага, Аляксандра Калодкі, Уладзіміра Брылеўскага, Міколы Ганька.Уклаў кнігу, напісаў прадмову і каментары Міхась Скобла.Салавей, Алесь. Творы: Паэзія, проза, лісты / Алесь Салавей; уклад., прадм. і камент. М. Скоблы. — Мінск, Лімарыус, 2010. — 560 с.: іл.Прадавацца кніга будзе ў асноўных мінскіх кнігарнях ды інтэрнэт-крамах.Томам Салаўя ў выдавецтве «Лімарыус» распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў.

Чытаць цалкам
Часопіс

Часопіс "Корреспондент" назваў найлепшыя ўкраінскія кнігі

Ужо другі год запар чытачы і журы літаратурнага конкурсу “Корреспондента” падзяляюць пераможцаў па гендэрнай прыкмеце. Так, намінацыя “Дакументалістыка”, якая прадстаўляе творы немастацкіх жанраў, зноў акупаваная мужчынамі, а “Белетрыстыка”, якая прадстаўляе раманы, апавяданні і аповесці, – прыгожым полам.Пры гэтым твор Алеся Ільчанкі “Місто з химерами” – біяграфічны раман пра вядомага кіеўскага архітэктара пачатку ХХ стагоддзя Уладзіслава Гарадзецкага – мастацкая проза. Аднак аўтару, які грунтоўна апрацаваў архіўныя і гістарычныя матэрыялы, удалося настолькі праўдападобна ўзнавіць жыццё гораду тых гадоў, што многія чытачы палічылі раман дакументальным. “Корреспондент” не стаў спрачацца – “Місту з химерами” дасталося першае месца ў намінацыі “Дакументалістыка”. На другой пазіцыі – дэбютная кніга Максіма Кідрука “Мексиканські хроніки”, у якой ён захапляльна і з гумарам апісаў сваё падарожжа “дзікуном” у Мексіку. Трэцяе месца заняў зборнік эсэ “Флешка-2gb” Юрыя Іздрыка, літаратара, перакладчыка,…

Чытаць цалкам
У «Кнігазборы» выйшаў зборнік выбраных твораў Казіміра Сваяка

У «Кнігазборы» выйшаў зборнік выбраных твораў Казіміра Сваяка

Як паведаміў дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі, у 480‑старонкавым ілюстраваным выданні, складзеным і пракаментаваным Ірынай Багдановіч, упершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына Казіміра Сваяка (сапр. Кастусь Стаповіч; беларускі каталіцкі святар; 1890—1926).Акрамя вядомых у свой час асобнага зборніка вершаў «Мая вера», п`есы «Янка Канцавы», драматычнай паэмы «Купалле», філасофскага дзённіка «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі», у кнігу ўвайшлі раскіданыя па заходнебеларускіх перыядычных выданнях 1910—1920‑х гадоў шматлікія вершы, апавяданні, жарты, публіцыстычныя артыкулы на злабадзённыя тэмы тагачаснага жыцця, літаратурная і мастацтвазнаўчая крытыка. Упершыню паводле аўтографаў друкуюцца некаторыя вершы і лісты‑паштоўкі з месца санаторнага лячэння паэта ў Закапанэ (Польшча). У дадатку да зборніка прадстаўлены выбраныя біяграфічныя ўспаміны і літаратурна‑крытычныя матэрыялы, а таксама найбольш глыбокія і прачулыя вершы пра паэта.Кніга паступіла ў продаж па кошце каля 28 тыс. рублёў.Як…

Чытаць цалкам
Кібіраў, Рубіна і Пялевін у доўгім спісе

Кібіраў, Рубіна і Пялевін у доўгім спісе "Рускага Букера"

У ліку аўтараў, якія трапілі ў доўгі спіс, апынуліся Андрэй Аствацатураў з раманам "Люди в голом", Міхаіл Гігалашвілі ("Чертово колесо" ), Віктар Пялевін ("t"), Дзіна Рубіна ("Белая голубка Кордовы" ), Павел Крусанаў ("Мёртвы мова"), Марыям Петрасян ("Дом, в котором..."), Аляксей Слапоўскі ("Победительница"), а таксама паэт Цімур Кібіраў з дэбютным раманам "Лада, или Радость". Поўны спіс можна паглядзець тут."Больш за ўсё пацешыла, што на конкурс дасланыя кнігі, напісаныя і выдадзеныя ў расійскай глыбінцы", – пракаментаваў прамежкавы вынік старшыня журы прэміі Руслан Кірэеў. Ён таксама выказаў радасць з нагоды таго, што ў расійскай літаратуры з'яўляюцца новыя імёны. У прыклад Кірэеў прывёў пісьменніка Андрэя Іванова, які трапіў у лонг-ліст з раманам "Путешествие Ханумана на Лолланд", а таксама Арыядну Барысаву, якая выдала сваю трылогію ў Якуцку.Арганізатары паведамілі, што сёлета будзе працягнуты агульнарасійскі праект "Студэнцкі Букер",…

Чытаць цалкам
Расійскія чытачы могуць самі абраць “Вялікую кнігу”

Расійскія чытачы могуць самі абраць “Вялікую кнігу”

"Усе творы фіналістаў "Вялікай кнігі" размешчаныя на сайце kp.ru з дазволу праваўладальнікаў. Кожны наведвальнік сайта зможа прагаласаваць за ўсе творы толькі адзін раз. Найвышэйшы бал – “10”, – удакладнілі арганізатары, адзначыўшы, што галасаванне працягнецца да сярэдзіны лістапада, а вынікі будуць падведзеныя на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў у лістападзе 2010 году. Спіс фіналістаў прэміі быў абвешчаны 19 траўня на традыцыйным Літаратурным абедзе.У яго ўвайшлі 14 аўтараў – Андрэй Балдзін ("Московские праздные дни"), Яўген Вадалазкін ("Соловьев и Ларионов"), Міхаіл Гігалашвілі ("Чертово колесо"), Алег Заянчкоўскі "Счастье возможно. Роман нашего времени" ), Яўген Клюеў ("Андерманир штук"), Павел Крусанаў ("Мертвый язык"), Алег Паўлаў ("Асистолия"), Віктар Пялевін ("t"), Герман Садулаеў "Шалинский рейд" ), Раман Сенчын ("Елтышевы"), Асар Эпель ("Латунная луна"), Аляксандр Ілічэўскі ("Перс"), Павел Басінскі "Лев Толстой: бегство…

Чытаць цалкам
У Вялікабрытаніі злавілі найвялікшага бібліятэчнага злачынцу

У Вялікабрытаніі злавілі найвялікшага бібліятэчнага злачынцу

Серыйны злодзей распачаў сваю дзейнасць у канцы 1990-х. Выкарыстоўваючы чужыя імёны, ён запісваўся ў розныя бібліятэкі (ад бібліятэкі Каралеўскага садовага таварыства да Брытанскай бібіліятэкі) і пад пінжаком выносіў найбольш каштоўныя кніжкі. Паліцыя лічыць ягоную дзейнасць адным з найвялікшых у свеце бібліятэчных злачынстваў.Больш як 500 скрадзеных рарытэтаў Жак выстаўляў на аўкцыёнах, пры гэтым злодзей знішчаў бібліяэчныя штампы, часам нават пашкоджваючы антыкварныя кнігі. Кемлівасць і добрая абазнанасць у букіністычным гандлі дапамагалі Ўільяму Жаку выбіраць самыя каштоўныя выданні, менавіта таму страты, панесеныя ад ягонай дзейнасці, ацэньваюцца ў такую вялікую суму.Афёра Жака апынулася пад пагрозай, калі на адной з кніжак, прададзенай праз аўкцыён, былі заўважаныя бібліятэчныя пазнакі. Аб гэтым было паведамлена аўкцыённым дамам, і некаторыя з іх зразумелі, што неаднаразова прадавалі крадзеныя кнігі.Злодзей адмаўляў факты крадзяжу і сцвярджаў, што займаецца збіраннем і рэстаўрацыяй…

Чытаць цалкам
У Польшчы выдадуць

У Польшчы выдадуць "Дзённікі" Славаміра Мрожака

, што цяпер жыве ў Францыі і рэдка бывае на радзіме.Славамір Мрожак вёў “Дзённікі” 27 гадоў (з 1962 па 1999), на трох кантынетах, у некалькіх дзяржавах і ў некалькіх дзесятках гарадоў. Іх публікацыя чакаецца як падзея сезону. У нататках драматурга сярод іншага сустракаюцца імёны найвыбітнейшых польскіх дзеячоў таго часу: Лема, Мілаша, Гедройца, Чапскага, з якімі Мрожак сустракаўся і перапісваўся. Але хіба самы галоўны герой дзённікаў – Вітальд Гамбровіч. Занатаваныя сустрэчы з аўтарам “Фердыдуркі”, якога Мрожак называў “шэфам” і “падронэ”, па-новаму адлюстроўваюць стасункі гэтых двух польскіх літаратараў.Згаданы фестываль “Mrożek na XXI wiek” пройдзе з 21 па 26 веасня, у яго межах адбудуцца тэатральныя прадстаўленні, выставы, а таксама конкурс для моладзі і настаўнікаў.Творы юбіляра выходзілі асобнымі кнігамі і па-беларуску. У 1995 годзе ў зборніку "Пры зачыненых дзвярах" з'явілася яго п'еса "Эмігранты", а ў 2008 годзе пабачыў свет зборнік выбраных твораў Мрожака "Дом на мяжы".

Чытаць цалкам
У Аўстрыі ўручылі літаратурную прэмію імя Інгеборг Бахман

У Аўстрыі ўручылі літаратурную прэмію імя Інгеборг Бахман

34-я цырымонія ўзнагароджання штогадовай прэміяй прайшла ў аўстрыйскім горадзе Клагенфурт. 25 тысяч еўра берлінец Петэр Ваверцынэк атрымаў за ўрывак са сваёй аўтабіяграфічнай кнігі “Кепскае каханне” (Rabenliebe). Абранне пераможцы адбывалася цягам некалькіх дзён, падчас якіх папярэдне абраныя аўтары зачытваюць свае раней не друкаваныя творы. Петэр Ваверцынэк нарадзіўся ў 1955 годзе ў горадзе Расток, што ва Усходняй Германіі, якую ў той час кантраляваў Савецкі Саюз. Яго кніга апісвае падзеі таго часу і апавядае пра гады сталення аўтара ў сіроцкім прытулку, пасля таго як яго бацькі збеглі на Захад. Твор Ваверцынэка таксама атрымаў прыз глядацкіх інтэрнэт-сімпатый у памеры 7 тысяч еўра.Прэмія імя аўстрыйскай пісьменніцы Інгеборг Бахман уручаецца горадам Клагенфурт, дзе яна нарадзілася, з 1977 году.

Чытаць цалкам
Монаспектакль па творах Чарлза Букоўскі ў “Графіці”

Монаспектакль па творах Чарлза Букоўскі ў “Графіці”

Аўтар – малады таленавіты пецярбургскі актор і рэжысёр Сямён Александроўскі, выпускнік майстэрні Льва Додзіна, – прадставіць уласную інсцэніроўку прозы культавага амерыканскага пісьменніка Чарлза Букоўскі. У спектаклі прагучыць музыка Тома Ўэйтса.Мастак – Кацярына Андрэева.Музыка – Том Ўэйтс.Пра спектакль.Пачатак у 19.00.Адрас паб-клуба “Графіці”: зав. Калініна, 16.Замова месцаў і дадатковая інфармацыя:375 (29) 77-999-18375 (29) 17-999-18Больш пра Чарлза Букоўскі на сайце "ПрайдзіСвета".

Чытаць цалкам