У інтэрнэт – з папяровай кнігі
Як паведамляе часопіс The Chronicle, амерыканскі навуковец Сорын Мацей (Sorin Matei) распрацаваў праект пад назвай Ubimark, дзякуючы якому чытачы папяровых выданняў пры жаданні змогуць атрымаць доступ да дадатковых матэрыялаў па тэме кнігі. Сутнасць гэтага праекту складаецца ў наступным: у тэксце кнігі размешчаныя двухмерныя коды, кожны з якіх утрымлівае гіперспасылку, якая вядзе на сайт з дадатковай інфармацыяй. На думку вучонага, гэта можа быць як даведачная інфармацыя - у тэкставым, відэа- ці аўдыёфармаце, так і камунікатыўныя інструменты, напрыклад, форум, дзе меркаваннем аб кнізе дзеляцца іншыя чытачы. Сама тэхналогія - не навіна, але гэты праект стаў адной з першых спробаў “вывесці” яе да шырокай аўдыторыі. Кніга была выдадзеная пры дапамозе CreateSpace – падраздзялення Amazon, якое спецыялізуецца на “самвыдаце” і друку па запатрабаванню.Каб працаваць з гіперспасылкамі, чытачу спатрэбіцца мабільны тэлефон з фотакамерай і доступам у Інтэрнэт і праграма для распазнавання двухмерных…
Чытаць цалкам