Кнігу Марціновіча "Параноя" ўжо не прадаюць і ў інтэрнэт-крамах
, на што пачуў адказ:"Мы на гэтую кнігу прымаем замовы. "Параноя", Віктар Марціновіч, 17240 каштуе кніга, прыходзіць пад замову ў тэрмін 8-15 дзён. Будзем афармляць замову?"Тады замову вырашылі не афармляць, а ператэлефанавалі сёння. Выявілася, што кнігі ў краме як не было.Інтэрнэт-крама oz.by: Добры дзень. Еўрарадыё: Скажыце, а кнігу "Параноя" ў вас можна замовіць? Інтэрнэт-крама oz.by: Не, на жаль, нельга. Мы не плануем прадаваць гэтую кнігу.Па паведамленні Еўрарадыё, кнігу немагчыма знайсці і ў мінскіх кнігарнях. Туды яна проста не паступала.Раман-антыўтопія “Параноя” Віктара Марціновіча апавядае гісторыю пісьменніка, які закахаўся ў палюбоўніцу прэзідэнта-дыктатара. Вялікая частка тэксту напісаная як расшыфроўка праслушак, зробленых спецслужбамі. Дзеянне мастацкага твору адбываецца ў пазнавальнай тапаграфіі Мінска.
Чытаць цалкам