Біяграфію Джона Р. Р. Толкіна экранізуюць
У дадзены момант праект знаходзіцца на стадыі распрацоўкі: вядома, што сцэнарам зоймецца Дэвід Глісан. Фільм раскажа пра ключавыя моманты жыцця пісьменніка, а таксама пра падзеі, якія натхнілі яго напісаць “Хобіта” і знакамітую трылогію “Уладар пярсцёнкаў”. Джон Р. Р. Толкін — ангельскі празаік, паэт і філолаг, найбольш вядомы як аўтар аповесці “Хобіт, або Туды і назад”, якую напісаў у 1930-я для сваіх дзяцей, і эпічнай трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”, якую лічаць адным з галоўных твораў XX стагоддзя. Экранізаваў гэтыя творы новазеландскі рэжысёр Пітэр Джэксан.
Чытаць цалкам