Адкрыццё фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” ў кнігарні “логвінаЎ”
Пра свайго Караткевіча раскажуць: Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. Чакаюцца нечаканыя госці. Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны Пра фестываль. Кнігарня “логвінаЎ” атрымала ў падарунак легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў “Каласы пад сярпом тваім” і “Чорны замак Альшанскі”. І гэта выдатная нагода для літаратурнага фестывалю! Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні “логвінаЎ” і галерэі “Ў” будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць “лятучыя” прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Чытаць цалкам