Алексіевіч атрымае Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў
У абгрунтаванні рады прэміяльнага фонду сказана: “У сваіх кнігах пра Чарнобыль, пра афганскую вайну, пра няспраўджаныя надзеі на свабоднае жыццё пасля развалу СССР яна ў трагічнай чалавечай хроніцы дае адчуць паток экзістэнцыйных расчараванняў. Святлана Алексіевіч у кампазіцыі гутарак, якія леглі таксама ў аснову яе новай кнігі “Жыццё сэканд-хэнд”, вынайшла свой уласны літаратурны жанр”. Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў заснавала Асацыяцыя нямецкіх кнігагандляроў, яе грашовая частка складае 25 тысяч еўра. Прэмію ўручаць 13 кастрычніка падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца ў царкве Святога Паўла. Раней лаўрэатамі прэміі сярод іншых былі Герман Гесэ, Альберт Швайцэр, Вацлаў Гавэл, Амос Оз, Архан Памук.
Чытаць цалкам