Адам Глобус уручыць сваю “Залатую літару”
У імпрэзе возьмуць удзел: заснавальнік прэміі Адам Глобус, намінанты на прэмію, іншыя літаратары. Сёлета ў шорт-лісце “Залатой літары” 5 кніг: Валянцін Акудовіч “Кніга пра нішто”; Уладзімір Арлоў “Пакуль ляціць страла”; Алесь Бяляцкі “Асвечаныя беларушчынай”; Сяргей Календа “Кантынентальны сняданак”; Наста Манцэвіч “Птушкі”. Пачатак у 18.30. Пра прэмію: “Залатая літара” — штогадовая літаратурная прэмія, якую ўручае пісьменнік Адам Глобус за найлепшую кнігу году. Уручаецца з 2004. Уганараванне традыцыйна адбываецца ў сакавіку і праходзіць у маленькіх кавярнях і кнігарнях Мінска. Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады рабіліся Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Андрэй Федарэнка. Памер прэміі складае сто еўра.
Чытаць цалкам