№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Хілары Мэнтэл стала двойчы лаўрэатам Букера

17 кастрычніка 2012

Хілары Мэнтэл стала двойчы лаўрэатам Букера
Кніга “Заносьце целы” стала другой у трылогіі пра Олівера Кромвеля. За першы раман трылогіі, “Ваўчыная зала”, Мэнтэл ганаравалася Букераўскай прэміяй у 2009 годзе. Трэці раман, “Люстэрка і святло”, пісьменніца абяцала скончыць да 2015 году.

Такім чынам, Мэнтэл стала першай жанчынай, якая двойчы атрымала Букера. Раней гэтую ўзнагароду паўторна атрымлівалі толькі пісьменнікі-мужчыны — Джозэф М. Кутзэе ў 1983 і 1999 гадах і Пітэр Кэры ў 1988 і 2001 гадах.

Брытанская Букераўская прэмія ўручаецца з 1969 году. На яе могуць прэтэндаваць пісьменнікі з краін Брытанскай садружнасці, Ірландыі або Зімбабвэ. Акрамя таго, раз на два гады ўручаецца міжнародная Букераўская прэмія.

У 2011 годзе лаўрэатам брытанскага “Букера” стаў Джуліян Барнс з раманам “Адчуванне канца” (The Sense of an Ending). Кніга перакладзеная на рускую мову.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

911