Абвешчаны кароткі спіс Букераўскай прэміі
У шасцёрку фіналістаў, выбраных з 12 аўтараў доўгага спісу, прайшла ангельская пісьменніца Хілары Мэнтэл, якая ўжо атрымала “Букера” ў 2009 годзе за раман пра Томаса Кромвеля “Wolf Hall”. У 2012 годзе на прэмію намінаваны працяг рамана пад назвай “Bring up the Bodies”. Таксама на прэмію намінаваны вядомы раманіст і журналіст Ўіл Сэлф з кнігай “Парасон” (Umbrella), маладая пісьменніца Элісан Мур з дэбютным раманам “Маяк” (Lighthouse), пісьменнік малайзійскага паходжання Тан Тван Энг з раманам “Сад вечаровых туманаў” (The Garden of Evening Mists). Акрамя таго, на “Букер” вылучаная кніга Дэбары Леві “Плыві дадому” (Swimming Home) і раман “Наркаполіс” (Narcopolis) Джыта Тайле. Пераможца, які будзе абвешчаны 12 кастрычніка, атрымае грашовую прэмію ў памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. На прэмію могуць прэтэндаваць пісьменнікі з краін — сябраў Садружнасці нацый, а таксама грамадзяне Ірландыі…
Чытаць цалкам