Адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу "Экслібрыс"
Урачыстасць прайшла ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва, вядоўцамі вечарыны былі кіраўнікі двух літаратурных аб’яднанняў Беларусі: старшыня Рады СБП Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч, які ўзначальвае беларускі ПЭН-цэнтр. Калі для ПЭНа правядзенне конкурсаў маладых літаратараў — ужо традыцыя, то для СБП гэты быў першы досвед. Удзел у імпрэзе таксама ўзялі сябры журы Віктар Жыбуль, Людміла Рублеўская і, натуральна, дыпламанты “Экслібрыса”. Адкрываючы вечарыну, Барыс Пятровіч расказаў, што конкурс быў задуманы як стартавая пляцоўка для Школы маладых літаратараў, якую плануе адкрыць СБП неўзабаве. Лекцыі ў школе будуць чытаць адмыслоўцы ў літаратуразнаўстве, філалогіі, журналістыцы, майстар-класы для навучэнцаў правядуць літаратары старэйшага пакалення. Барыс Пятровіч выказаў спадзеў, што конкурс “Экслібрыс” зробіцца традыцыйным, і крыху расказаў пра тое, як вялася праца журы. На падрыхтоўчым этапе кожны твор, які ўдзельнічаў у конкурсе, атрымаў свой шыфр, і сябры журы Эдуард…
Чытаць цалкам