№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Памерла Віслава Шымборска

Памерла Віслава Шымборска

Віслава Шымборска нарадзілася 2 ліпеня 1923 году ў мястэчку Курнік, непадалёк ад Познані. У 1924 годзе сям’я Шымборскіх пераехала ў Познань, а ў 1931 годзе — у Кракаў. У Кракаве Віслава Шымборска скончыла пачатковую школу і паступіла ў гімназію. Падчас Другой сусветнай вайны вучылася ў падпольнай школе, а ў 1943 годзе пачала працаваць на чыгунцы, каб пазбегнуць высылкі ў Германію на прымусовыя працы. Першы верш паэткі “Шукаю слова” (Szukam słowa) быў апублікаваны ў сакавіку 1945 году ў штодзённым выданні “Польскі дзённік” (Dziennik Polski). У 1949 годзе першая кніга Шымборскай “Вершы” была забароненая для друку, бо “не выконвала сацыялістычных патрабаванняў”. Першы паэтычны зборнік Віславы Шымборскай “Для таго жывем” (Dlatego żyjemy) выйшаў у 1952 годзе і быў прасякнуты духам сацыялістычнага рэалізму, як і другі зборнік вершаў “Пытанні да сябе” (Pytania zadawane sobie, 1954). Пазней паэтка адзначала, што тэматыка і стыль першых дзвюх кніг былі яе “юнацкім грашком”. Значным крокам наперад…

Чытаць цалкам
Конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”

Конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”

Дзейнасць Офіса па правах людзей з інваліднасцю скіраваная на прасоўванне паняцця інваліднасці як праблемы правоў чалавека. У сваёй дзейнасці офіс абапіраецца на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў. Зместавыя патрабаванні Конкурсныя працы мусяць быць прадстаўленыя ў выглядзе дакумента-перакладу артыкулаў 1, 2, 3 і 4 Канвенцыі на беларускую мову. Пераклад павінен быць выкананы ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі беларускага правапісу. Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных працаў будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі. Тэхнічныя патрабаванні Работы неабходна даслаць у электронным выглядзе. Шрыфт — Times New Roman, памер — 12. Дапускаюцца да разгляду журы працы, дасланыя да 1 сакавіка 2012. Дасланыя працы аўтарам не вяртаюцца. Журы конкурсу Працы будзе ацэньваць кампетэнтнае журы, якое складаецца са спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і лінгвістыкі (юрысты, мовазнаўцы, выкладчыкі, журналісты). Журы працуе ў два этапы: спачатку складае шорт-ліст, затым калегіяльна…

Чытаць цалкам
Стартаваў блог прэміі Гедройца

Стартаваў блог прэміі Гедройца

Цягам наступнага месяца ў блогу будзе змяшчацца ўся актуальная інфармацыя, датычная прэміі, намінантаў, а таксама рэцэнзіі на кнігі, абраныя журы ў першым туры прэміі. З асноўнымі палажэннямі прэміі можна азнаёміцца тут.З нагоды старту блогу абвяшчаецца анлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі. Яго ўмовы — тут.Фіналісты прэміі будуць названыя 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра. Таму, хто адгадае 6 фіналістаў да 6 лютага, атрымае запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца ў Мінску 3 сакавіка.

Чытаць цалкам
Конкурс рэкламы чытання

Конкурс рэкламы чытання

На конкурс прымаюцца тэксты пра чытанне агулам, пра кнігу, яе ролю ў жыцці чалавека, а таксама пра канкрэтныя творы сусветнай літаратуры. Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2012. Пераможцы атрымаюць падарункі ад партнёраў конкурсу. Удзельнікам конкурсу можа стаць любы аўтар, калі яго працы адпавядаюць правілам. Колькасць тэкстаў ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная, памер тэксту — да 50 словаў. Мова — руская альбо беларуская. Згодна з правіламі конкурсу, змест тэкстаў мусіць быць арыгінальным, яркім, нестандартным, вітаецца гумар. Чакаецца, што рэкламны ролік будзе абуджаць цікавасць да чытання, кнігі, канкрэтнага літаратурнага твора. Сцэнары для аўдыёролікаў могуць быць выкананыя ў любой форме: з удзелам адной або некалькіх дзейных асобаў, з пазначэннем (альбо без) рэкамендаванай музыкі ці стылю агучвання і г.д. Журы вызначыць трох пераможцаў. Арганізатары пакідаюць за сабой права дадаткова адзначыць упадабаныя імі працы заахвочвальнымі прызамі. Арганізатары праекту перакананыя, што яго вынікам…

Чытаць цалкам
97% беларусаў не чытаюць перакладаў на беларускую

97% беларусаў не чытаюць перакладаў на беларускую

Вынікі несуцяшальныя: • Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу траціна насельніцтва (33,7%). Палова беларусаў кніг не купляе, у найлепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых ці бяруць у бібліятэцы. • Сучасную замежную літаратуру (у першую чаргу рускую) ведаюць лепей за сваю. 62% апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. Істотная частка (13,3%) зусім не ўмее чытаць па-беларуску. • На пытанне пра тое, якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў ведаюць, найчасцей называюць імёны, якія сталі знакавымі яшчэ за савецкім часам: Васіля Быкава (6,5%), Уладзіміра Караткевіча (3,8%), Івана Шамякіна (3,2%). Пераважная ж большасць не ведае нікога (74,6%). Для параўнання: у сучаснай масавай рускай літаратуры беларусы абазнаныя значна лепей. 17,8% ведаюць, хто такая Дар’я Данцова. • Што да густаў, то ў безумоўных лідарах дэтэктывы — ім аддаюць перавагу 38,3% аматараў чытання, 28,1% калі і бяруць у рукі кнігу, то гэта жаночы раман. Кнігу класіка з паліцы здымаюць 26,5% ад усіх беларусаў,…

Чытаць цалкам
Таварыству Дантэ Аліг’еры прапанавалі ўзгадніць назву з паэтам

Таварыству Дантэ Аліг’еры прапанавалі ўзгадніць назву з паэтам

У канцы 2011 году гэты культурны цэнтр падаў дакументы на перарэгістрацыю. Таварыства раней ужо мела ліцэнзію на такую назву, з'яўляючыся філіялам “Таварыства Дантэ Аліг'еры”, якое было заснаванае ў Рыме яшчэ ў 1889 годзе і мае больш за 500 філіялаў па ўсім свеце.І вось днямі з галоўнага ўпраўлення Мінюста па Санкт-Пецярбургу прыйшоў адказ, у якім чыноўнікі прапанавалі арганізацыі змяніць назву альбо ўзяць у Дантэ ці яго сваякоў дазвол на выкарыстанне імені. Якім чынам можна правесці перамовы па гэтым пытанні з паэтам, што памёр у 1321 годзе, у паперы не ўдакладняецца. Ды і адшукаць сваякоў Дантэ амаль праз 700 гадоў пасля яго смерці практычна немагчыма. Прычым чыноўнікі дзейнічалі ў адпаведнасці з законам, бо ў пераліку папераў, неабходных для рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый, згаданы дакумент, які пацвярджае права на выкарыстанне імя грамадзяніна ў назве арганізацыі. Некалькі гадоў таму ўжо быў падобны інцыдэнт з рэгістрацыяй пецярбургскага таварыства імя Тараса Шаўчэнкі. Для гэтага…

Чытаць цалкам
Шатландскі навуковец парэзаў

Шатландскі навуковец парэзаў "Айвенга" Вальтэра Скота

Апошнім часам сэр Вальтэр Скот страціў ласку брытанскіх чытачоў. Яны скардзіліся на нязграбнасць і шматслоўнасць кніг пісьменніка. Шатландскія навукоўцы вырашылі спрасціць працу прадстаўнікам пакалення, што вырасла на кнігах Джоан Роўлінг і Дэна Браўна. Як паведамляе Telegraph, прафесар Дэвід Пэрдзі перапісаў раман “Айвенга”, які апавядае пра падзеі ХІІ стагоддзя. Навуковец скараціў кнігу да 80 тысяч словаў замест 179 тысячаў у арыгінале. Старшыня клуба прыхільнікаў Вальтэра Скота спадзяецца такім чынам аднавіць любоў да пачынальніка жанру гістарычнага рамана. Але яго добрыя намеры сустрэлі неразуменне ў пурыстаў. Некалькі навукоўцаў-філолагаў запатрабавалі, каб новы “Айвенга” выходзіў не пад імем Вальтэра Скота, а пад імем Дэвіда Пэрдзі. Сам аўтар адаптацыі катэгарычна не згодны з нападкамі і запэўнівае, што ў такім выглядзе Скот мае шанцы вярнуцца да чытача, які з цяжкасцю прадзіраецца праз яго тэксты з іх састарэлай стылістыкай і арфаграфіяй. Прафесар кажа, што пасля ўдалага досведу…

Чытаць цалкам
Апублікаваныя любоўныя лісты Шарлоты Бронтэ

Апублікаваныя любоўныя лісты Шарлоты Бронтэ

Як піша The Daily Telegraph, лісты былі напісаныя ў 1844 годзе, калі Шарлоце было 28 гадоў. У той час сёстры Бронтэ знаходзіліся ў Брусэлі, дзе яны спачатку вучыліся ў школе Эжэ, а затым выкладалі.Эжэ, які атрымаў некалькі лістоў ад Бронтэ, разарваў іх, аднак пасля лісты аднавіла яго жонка. Пазней пра змест лістоў ад Эжэ даведалася пісьменніца Элізабэт Гаскел, якая напісала біяграфію Шарлоты Бронтэ, аднак у сваёй кнізе яна пра гэта змаўчала. Пра пачуцці аўтаркі “Джэйн Эйр” чытачы ўпершыню даведаліся ў 1913 годзе, калі яны былі перададзеныя Брытанскай бібліятэцы і апублікаваныя ў The Times. На сайце бібліятэкі адзначаецца, што прэзентацыя кнігі, а таксама дыскусія, прысвечаная выданню, пройдзе ў суботу, 11 лютага. У зборніку акрамя лістоў Бронтэ апублікаваная перапіска Оскара Ўайлда, лорда Гарацыя Нэльсана, Чарлза Дыкенса і іншых.

Чытаць цалкам
Бацьку

Бацьку "Алісы" — 180 гадоў

“ПрайдзіСвет” не можа прайсці міма такой выбітнай даты. Наш новы падарунак усім аматарам творчасці Кэрала — верш знакамітага абсурдыста і каламбуршчыка ў перакладзе Ганны Янкуты.Кракадзіл(The Crocodile) О, як маленькі кракадзіл Гуляецца ў пяску, Гатовы выліць цэлы Ніл На яркую луску! О найпяшчотнейшы ашчэр! Схаваўшы іклы ў зыб, Ён, выкшталцоны кавалер, У пашчу кліча рыб. Са старых чужых падарункаў — першы фільм-адаптацыя “Алісы ў Дзівоснай краіне”, створаны ўсяго праз 8 гадоў пасля нараджэння кінематографа. Працягласць фільма складала 12 хвілінаў, 8 з якіх захаваліся. На той час у Англіі гэта быў самы доўгі фільм. А са старых сваіх — інтэрв’ю з перакладчыкамі Кэрала на беларускую мову Верай Бурлак і Максам Шчуром. Вера Бурлак: Паэт, які часам перакладаеМакс Шчур: Я вывучыў ангельскую,…

Чытаць цалкам
McDonald's дадае кнігі ў ежу

McDonald's дадае кнігі ў ежу

Разам з кнігай у набор уваходзіць і маленькая пальчыкавая лялька аднаго з герояў кнігі. Лічыцца, што бацькі змогуць пагуляць з дзіцем у персанажаў кнігі пасля чытання. Спецыяльна для гэтай акцыі выдавецтва HarperCollins збіраецца выдаць 9 мільёнаў кніг, якія на працягу 4-х тыдняў будуць трапляць да брытанскіх дзяцей у скрыначцы з Happy Meal.Рэакцыя брытанскай грамадскасці на эксперымент неадназначная. Шматлікія крытыкі — у тым ліку дырэктар кампаніі здаровага дзіцячага харчавання Чарлі Паўэл — лічаць, што McDonald's папросту спекулюе на дзецях. Яго галоўны аргумент: у той час як брытанскія школьнікі масава пакутуюць на атлусценне, сусветны лідар фаст-фуду выкарыстоўвае кнігі, каб яшчэ больш трывала “падсадзіць” дзяцей на нездаровае харчаванне. З іншага боку, акцыю McDonald's ухваліў дабрачынны фонд National Literacy Trust. Паводле дадзеных фонду, прыкладна 4 мільёны брытанскіх…

Чытаць цалкам