Заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
Мэты прэміі: - ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc, 1906—2000), публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса Kultura на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай; - паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры; - папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы; - падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень. Умовы прэміі Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзенаю (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза”, “эсэістыка” (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). Намінаванне будзе праходзіць у тры этапы. У пачатку 2012 году будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). У пачатку…
Чытаць цалкам