Як і летась, абранне найлепшых перакладчыкаў будзе адбывацца ў трох намінацыях: 1) "Проза"; 2) "Паэзія"; і 3) "Публікацыя ў часопісе "ПрайдзіСвет". Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся пераклады, што выйшлі цягам 2010 году. Шорт-ліст быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса "ПрайдзіСвет", пераможцы вызначыць журы, у склад якога ў гэтым годзе ўвайшлі: 1) Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук; 2) Зміцер Колас, перакладчык, выдавец; 3) Барыс Пятровіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў"; 4) Марына Рагачэўская, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, выкладчык МДЛУ; 5) Людміла Рублеўская, паэтка, празаік, літаратурны крытык; 6) Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук; 7) Ганна Янкута, перакладчыца, лаўрэат Прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" 2010 году. У шорт-лісты ўвайшлі наступныя пераклады: Проза: 1) Антон Францішак Брыль: "Каваль з Вялікага Вутану" Дж. Р.Р. Толкіна, казка (пераклад з ангельскай). 2) Вольга Калацкая:…
Чытаць цалкам