Да юбілею Мілаша ў свеце выйдзе 50 новых яго перакладаў
Міністр культуры Польшчы Богдан Здраеўскі адзначыў найважнейшымі ў праграме святкаванняў тыя пункты, якія гарантуюць папулярызацыю творчасці набеліста на доўгі час. “Таму мы надаем такую вялікую вагу новым перакладам твораў Мілаша на замежныя мовы. Сёлета іх з’явіцца больш за 50 у 23 краінах свету, пераважна яны будуць фінансавацца польскім бокам”, ‒ адзначыў Здраеўскі. Дырэктар Інстытуту Кнігі (Instytut Książki) і каардынатар Года Мілаша Гжэгаж Гаўдэн вылучыў пераклад “Скутага розуму” ("Zniewolonу umysł") на кітайскую мову, паколькі твор можа апынуцца надзвычай важным у кантэксце камуністычных рэаліяў Кітаю. “Мы не збіраемся ўсталёўваць чарговую каплічку Мілашу. Гэта яшчэ і таму вялікі пісьменнік, што многія ўспрымаюць яго па-рознаму. Важна таксама, што папулярызацыя творчасці Мілаша за мяжой таксама спрыяе папулярызацыі сучаснай польскай культуры”, ‒ адзначыў Гаўдэн і дадаў, што святкавнне Года Мілаша адбудзецца па ўсім свеце ‒ у Чыкага, Парыжы, Рыме, у Венгрыі, Румыніі, Даніі, Нідэрландах,…
Чытаць цалкам