ПЭН-цэнтр узнагародзіць Вольгу Бабкову і Сяргея Шапрана
Сёлетнім лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў Сяргей Шапран, які склаў фундаментальны двухтомны жыццяпіс “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах” (Мінск – Гародня, 2009: Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская бібліятэка. Людзі Беларусі). Прэміяй імя Францішка Багушэвіча была адзначаная пісьменніца і гісторык Вольга Бабкова – за кнігу эсэ-рэканструкцый “...І цуды, і страхі” (Мінск: Логвінаў, 2010), якая стала плёнам яе шматгадовай працы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. У кнізе даследуецца гісторыя штодзённага жыцця жыхароў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI – XVII ст. Шанаванне лаўрэатаў адбудзецца 3 сакавіка – у Сусветны дзень пісьменніка – на сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра ў Мінску (вул. Залатая горка, 2-101). Пачатак цырымоніі а 17-й. Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасля смерці пісьменніка і грамадскага дзеяча на знак пашаны ягонага імя. Прэмія ўручаецца за найлепшую публіцыстычную…
Чытаць цалкам