№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Беларусь прыйшло "Небяспечнае лета"

18 чэрвеня 2014

У Беларусь прыйшло

Па-беларуску зʼявілася чарговая кніга фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан, стогадовы юбілей якой сёлета шырока святкуецца ва ўсім свеце. Цяпер прыхільнікі мумітроляў ды іншых жыхароў Мумідола і яго ваколіцаў могуць папоўніць свае калекцыі мумікніг новым выданнем, што выйшла ў перакладзе Алесі Башарымавай у выдавецтве Змітра Коласа. Гэта кніга "Небяспечнае лета", дзе героі вымушаныя развітацца з бесклапотнасцю жыцця ў Мумідоле і прымераць на сябе новыя і часам нечаканыя ролі.

Кароткі агляд

Агнядышная гара, што доўга спала, раптоўна прачнулася, і пасля вывяржэння марскія хвалі затапілі даліну. Мумісям'я, прыхапіўшы з сабой Хомсу і Місу, якія таксама засталіся без даху над галавой, ратуецца ў дзіўным плывучым доме, дзе раз-пораз грымяць навальніцы, хаця знадворку спакойна, дзе дзверы і лесвіцы нікуды не вядуць, у кладоўцы поўна неядомай ежы, а з кута чуецца чыйсьці кплівы смех. У дадатак да ўсяго, у купальскую ноч некаторыя з новых насельнікаў гэтага таямнічага дома проста знікаюць, а хтосьці нават трапляе ў вязніцу...

Словам, лета робіцца сапраўды небяспечным. Нават Снусмумрык, які затрымаўся па адной важнай і неадкладнай справе ў сваім падарожжы і ўвогуле не сніў і не бачыў, што ў Мумідоле здарыўся патоп, не змог пазбегнуць катастрофы, можа быць, яшчэ большай: вольналюбівы вандроўнік зрабіўся шматдзетным татам!

Гэтая кніга поўная нечаканых калізій, купальскіх варожбаў, раптоўных расстанняў і шчаслівых сустрэч, а яшчэ хемулёў і вожыкаў.

Набыць яе можна ў кнігарнях "Белкнігі", а неўзабаве і ў "Акадэмкнізе".

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

644