15 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ” прайшла цырымонія ўручэння другой прэміі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2010 году. Прэмія ўручалася ў трох намінацыях: 1. Проза; 2. Паэзія; 3. Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”.
Пераможцам у намінацыі “Проза” стала Вольга Калацкая з перакладам рамана Тоні Парсанза “Мужчына і хлопчык”, у намінацыі “Паэзія” – Андрэй Хадановіч з перакладамі вершаў Арцюра Рэмбо, Мар’яны Саўкі, Андрыя Бондара і Дзмітра Лазуткіна, у намінацыі “Пераклад у “ПрайдзіСвеце” – Сяргей Сматрычэнка з падборкай вершаў Вацлава Граб’е.
У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі:
1) Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
2) Зміцер Колас, перакладчык, выдавец;
3) Барыс Пятровіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў";
4) Марына Рагачэўская, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, выкладчык МДЛУ;
5) Людміла Рублеўская, паэтка, празаік, літаратурны крытык;
6) Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
7) Ганна Янкута, перакладчыца, лаўрэат Прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" 2010 году.
У шорт-лісты ўвайшлі наступныя пераклады:
Проза:
1) Антон Францішак Брыль: "Каваль з Вялікага Вутану" Дж. Р.Р. Толкіна, казка (пераклад з ангельскай).
2) Вольга Калацкая: "Мужчына і хлопчык" Тоні Парсанза, раман (пераклад з ангельскай), "Дзеяслоў", № 44-46.
3) Павал Касцюкевіч: "Бойня № 5" Курта Вонэгута, раман (пераклад з ангельскай).
4) Вольга Цвірка: "Папулярная музыка з Вітулы" Мікаэля Ніэмі, раман (пераклад са шведскай).
5) Марына Шода: "Правек ды іншыя часы" Вольгі Такарчук, раман (пераклад з польскай).
Паэзія:
1) Вольга Гапеева: вершы Сільвіі Плат (пераклад з ангельскай), "Дзеяслоў", № 49.
2) Марыя Мартысевіч: вершы Марыяны Кіяноўскай, Астапа Слівінскага, Алега Коцарава (пераклад з украінскай), "Дзеяслоў", № 46.
3) Віталь Рыжкоў: пераклады са зборніка "Дзверы, замкнёныя на ключы" (пераклады з ангельскай, польскай, грузінскай, украінскай моваў).
4) Андрэй Хадановіч: вершы Арцюра Рэмбо (пераклад з французскай), часопіс "ПрайдзіСвет", вершы Марьяны Саўкі, Андрыя Бондара, Дзмітра Лазуткіна (пераклад з украінскай), "Дзеяслоў" № 46
5). Макс Шчур: "Май" Карэла Гінэка Махі, паэма (пераклад з чэшскай), "Дзеяслоў" № 48.
Публікацыя ў часопісе "ПрайдзіСвет":
1) Наста Гвоздзева: "Марак" Фэрнанду Пэсоа, п’еса (пераклад з партугальскай).
2) Вераніка Мазуркевіч: "Дачка Ліліт" Анатоля Франса (пераклад з французскай).
3) Алена Пятровіч: "Каб падняць ружу" Анджэя Тшэбіньскага (пераклад з польскай), "Элегія пра персцень песні" Багдана-Ігара Антоныча (пераклад з украінскай).
4) Сяргей Сматрычэнка: "Блюз для блазнаватай дзяўчыны" Вацлава Граб’е (пераклад з чэшскай).
5) Юля Цімафеева: "Я быў адзіным паэтам прыроды" Албэрту Каэйру, вершы (пераклад з партугальскай).
Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову.