№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Новая літаратурная прэмія для перакладчыкаў (2009)

29 красавіка 2010

Новая літаратурная прэмія для перакладчыкаў (2009)

Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” і Беларускі ПЭН-цэнтр абвясцілі пра заснаванне першай штогадовай літаратурнай прэміі для беларускіх перакладчыкаў – Прэміі часопіса “ПрайдзіСвет”.

 

Сёлета прысуджэнне прайшло ўпершыню, і яе лаўрэатамі былі абвешчаныя перакладчыкі, чые творы з’яўляліся ў друку цягам 2009 году. Абранне найлепшых у галіне мастацкага перакладу прайшло па трох намінацыях: 1) “Проза”; 2) “Паэзія”; і 3) “Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”.

 

Пераможцамі прэміі і ўладальнікамі статуэтак ад “ПрайдзіСвета” сталі:

 
Проза: Вера Бурлак:
Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса // ARCHE-10, 2009.
Паэзія: Антон Францішак Брыль:
Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009.
Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”: Ганна Янкута:
Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.
 
За важкі ўнёсак у развіццё школы беларускага перакладу пячатка Майстра перакладу адышла да Васіля Сёмухі.
 
 

29 красавіка, падчас прэзентацыі чацвертага нумару інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, адбылося абвяшчэнне кароткіх спісаў намінантаў на першую прэмію для перакладчыкаў, заснаваную сёлета “ПрайдзіСветам” і Беларускім ПЭН-цэнтрам.

 

Проза:

 

Альгерд Бахарэвіч. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Казка. Пераклад зь нямецкай і пасьлямова Альгерда Бахарэвіча. – Мн.: Галіяфы, 2009. – 230 с. – (Другi фронт мастацтваў).

Вера Бурлак. Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса // ARCHE-10, 2009.

Павал Касцюкевіч. Чалавек, які скраў сцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў (пераклад Паўла Касцюкевіча). – Мн.: Логвінаў, 2009.

Алена Пятровіч. Ян Бжэхва. Акадэмія доктара Клякса // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.

Васіль Сёмуха. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мн.: Зм. Колас, 2009. Дзюрэнмат Фрыдрых. Юстыцыя. Пер. зь ням. В. Сёмуха. – Мн., 2009.

 

Паэзія:

 

Лявон Баршчэўскі. Сафокл. Эдып-цар // Дзеяслоў-43, 2009.

Антон Францішак Брыль. Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009.

Марына Казлоўская. Збігнеў Герберт. Вершы. // Герберт Збігнеў. Рэканструкцыя паэта. Т.1. Мiнск: Логвінаў, 2009.

Якуб Лапатка. Калевала (выбраныя руны) // Дзеяслоў-40, 2009.

Макс Шчур. Эдвард Лір. Лімерыкі. http://www.niamiesta.se Алеш М. Шванца. Менскія аркушы // ARCHE-6, 2009.

 

Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”:

 

Паліна Маслянкова. Мікола Куліш. Народны Малахій (п’еса).

Кацярына Маціеўская. Паэзія: Ф. Пэсоа, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.

Васіль Сёмуха. Густаў Майрынк. Чалавек на бутлі; Георг Гайм. Злодзей.

Юля Цімафеева. Макс Бірбам. Энох Сомс; Мэцью Дзікман. Непрыемнасці. Вершы.

Ганна Янкута. Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.

 

У склад журы прэміі ўвайшлі:

 

1) Ганна Бутырчык, літаратуразнаўца, выкладчык;

2) Зміцер Колас, перакладчык, выдавец;

3) Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, літаратурны крытык;

4) Барыс Пятровіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”;

5) Сяргей Сматрычэнка, перакладчык;

6) Аляксандр Фядута, літаратуразнаўца;

7) Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру;

8) Ціхан Чарнякевіч, літаратурны крытык.

 
 

Лонг-ліст прэтэндэнтаў на прэмію быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса з улікам прапановаў сябраў журы.

Уганараванне пераможцы паводле канчатковай нарады журы пройдзе ў канцы траўня і будзе прымеркаванае да гадавіны часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, – папулярызацыя беларускамоўнай літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову.

 

У лонг-ліст прэміі ўвайшлі:

 

Проза:

 

1) Альгерд Бахарэвіч. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Казка. Пераклад зь нямецкай і пасьлямова Альгерда Бахарэвіча. – Мн.: Галіяфы, 2009. – 230 с. – (Другi фронт мастацтваў).

2) Настасся Баярскіх. Чорная машына хуткай дапамогі (Выбраныя міты і чуткі са зборніка сучаснага гарадзкога фальклёру, укладзенага і пракаментаванага Пэтрам Янэчкам) // ARCHE-6, 2009.

3) Вера Бурлак. Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса // ARCHE-10, 2009.

4) Ірына Герасімовіч. Ільма Ракуза. Тры навэлы // Дзеяслоў-39, 2009.

5) Вера Дзядок. Марцін Полак. Мёртвы ў бункеры (Апавяданьне пра майго бацьку) // Дзеяслоў-42, 2009.

6) Павал Касцюкевіч. Чалавек, які скраў сцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў (пераклад Паўла Касцюкевіча). – Мн.: Логвінаў, 2009.

7) Міхась Кенька. Крашэўскі, Ю. Кароль ў Нясвіжы. 1784; Апошняя са слуцкіх князёў: гіст. аповесці / Юзаф Ігнацы Крашэўскі; пер. з пол. мовы, прадм. і камент. М. Кенькі. – Мн.: Маст. літ., 2009. – 335 с. – (Скарбы сусветнай літаратуры).

8) Ігар Кулікоў. Дж. Р. Р. Толкін. Ліст Нігла // ARCHE-10, 2009.

9) Крысціна Курчанкова, Дзмітрый Магілёўцаў. Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля. Кнiга трэцяя. (пераклад Дз. Магілёўцава і К. Курчанковай). – Мн., 2009.

10) Алена Пятровіч. Ян Бжэхва. Акадэмія доктара Клякса // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.

11) Святлана Рогач. Эда Крызэова. Імя // ARCHE-6, 2009.

12) Яўген Саляйчук. Рышард Капусьцінскі. Шахіншах // Дзеяслоў-42, 43, 2009.

13) Васіль Сёмуха. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мн.: Зм. Колас, 2009. Дзюрэнмат Фрыдрых. Юстыцыя. Пер. зь ням. В. Сёмуха. – Мн., 2009.

14) Алена Талапіла. Генрых Бёль. Маўчанне, сабранае доктарам Мурке // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.

15) Анка Упала. Руалд Дал. Скура // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.

16) Юля Цімафеева. Джойс Кэрал Оўтс. Як з таго свету // Паміж-8, 2009. Часопіс студэнтаў і сяброў Беларускага Калегіюму.

17) Сяргей Шупа. Міленка Ергавіч. Другі пацалунак Гіты Данон // ARCHE-10, 2009.

 

Паэзія:

 

1) Лявон Баршчэўскі. Сафокл. Эдып-цар // Дзеяслоў-43, 2009.

2) Антон Францішак Брыль. Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009.

4) Дзмітрый Дзмітрыеў і Алесь Арашонак. Генадзь Айгі. Паклон – Спеву: сто варыяцыяў на тэмы народных спеваў Паволжа // ARCHE-6, 2009.

5) Марына Казлоўская. Збігнеў Герберт. Вершы. // Герберт Збігнеў. Рэканструкцыя паэта. Т.1. Мiнск: Логвінаў, 2009.

3) Якуб Лапатка. Калевала (выбраныя руны) // Дзеяслоў-40, 2009.

6) Уладзь Лянкевіч. Гіём Апалінэр. Вершы // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.

7) Серж Мінскевіч. Юльюш Славацкі. Міндоўг, кароль літоўскі. Гістарычныя карціна ў пяці дзеях. Пераклад Сержа Мінскевіча. – Мн.: “Тэхналогія”, 2009.

8) Віталь Рыжкоў. Тэйлар Мэлі. Вершы // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.

9) Макс Шчур. Эдвард Лір. Лімерыкі. http://www.niamiesta.se Алеш М. Шванца. Менскія аркушы // ARCHE-6, 2009.

10) Крысціна Шыянок. Віёла Фішарава. Вершы // ARCHE-6, 2009.

11) Ганна Янкута. Паэзія: Джон Кітс, Артур Конан Дойл, Ф. Б. Янг, Эдвард Тэйлар (анг.), Жан Жэнэ (фр.), Я. Я. Слаўэрхоф, Э. Ван Алтэна, А. Дэйнкер // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.

 

Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”:

 

1) Алеся Башарымава. Казка пра Ёнса, які хацеў навучыцца трымцець.

2) Антон Францішак Брыль. Ў. Б. Ейтс. Вершы.

3) Наста Гвоздзева. Чарлз Букоўскі. Найпрыгажэйшая жанчына ў горадзе. Жоржы ды Сэна. Чаму ў Дзеда Мароза белая барада.

4) Павел Донаў. Говард Філіпс Лаўкрафт. Кліч Ктулху.

5) К. Коракс. Міхай Эмінэску. Вурдалакі. Ч.1.

6) Якуб Лапатка. Калевала (Выбраныя руны).

7) Уладзімір Лянкевіч. Леў Стахоўскі. Тагасветнае; Юрый Вінічук. Жоўтая хустка

8) Вераніка Мазуркевіч. Рэймон Радыге. Пеліканы (п’еса).

9) Паліна Маслянкова. Мікола Куліш. Народны Малахій (п’еса).

10) Кацярына Маціеўская. Паэзія: Ф. Пэсоа, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.

11) Алена Пятровіч. Багдан-Ігар Антоныч. Вершы

12) Віталь Рыжкоў. Сяргій Жадан. Час працуе на нас. Вершы.

13) Васіль Сёмуха. Густаў Майрынк. Чалавек на бутлі; Георг Гайм. Злодзей.

14) Андрэй Стэфановіч. Вальтэр Скот. Шэры манах. Балада.

15) Анка Упала. Данііл Хармс. Пра з’явы ды існаванні.

16) Юля Цімафеева. Макс Бірбам. Энох Сомс; Мэцью Дзікман. Непрыемнасці. Вершы.

17) Лаўрэн Юрага. М. Р. Джэймс. Нататкі каноніка Альберыка.

18) Ганна Янкута. Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.

Чытайце таксама

1697