№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны кароткі спіс Букераўскай прэміі

12 верасня 2012

Абвешчаны кароткі спіс Букераўскай прэміі
У шасцёрку фіналістаў, выбраных з 12 аўтараў доўгага спісу, прайшла ангельская пісьменніца Хілары Мэнтэл, якая ўжо атрымала “Букера” ў 2009 годзе за раман пра Томаса Кромвеля “Wolf Hall”. У 2012 годзе на прэмію намінаваны працяг рамана пад назвай “Bring up the Bodies”.

Таксама на прэмію намінаваны вядомы раманіст і журналіст Ўіл Сэлф з кнігай “Парасон” (Umbrella), маладая пісьменніца Элісан Мур з дэбютным раманам “Маяк” (Lighthouse), пісьменнік малайзійскага паходжання Тан Тван Энг з раманам “Сад вечаровых туманаў” (The Garden of Evening Mists). Акрамя таго, на “Букер” вылучаная кніга Дэбары Леві “Плыві дадому” (Swimming Home) і раман “Наркаполіс” (Narcopolis) Джыта Тайле.

Пераможца, які будзе абвешчаны 12 кастрычніка, атрымае грашовую прэмію ў памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. На прэмію могуць прэтэндаваць пісьменнікі з краін — сябраў Садружнасці нацый, а таксама грамадзяне Ірландыі і Зімбабвэ. Акрамя таго, раз на два гады ўручаецца міжнародны “Букер”.

Летась лаўрэатам брытанскай прэміі стаў Джуліян Барнс, які атрымаў перамогу з раманам “Адчуванне канца”. Кніга ўжо перакладзена на рускую мову.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

435