№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гонар Ена Бэнкса назвалі астэроід

5 ліпеня 2013

У гонар Ена Бэнкса назвалі астэроід
Доктар Хасэ Луіс Галаш з Цэнтра малых планетаў, які ўваходзіць у астранамічны саюз пры масачусэтскім Кембрыджскім універсітэце, расказаў, што вырашыў падаць заяўку на змену імені астэроіда нумар 5099 пасля таго, як прачытаў у блогу Бэнкса яго прызнанне пра захворванне на рак. Пісьменнік афіцыйна абвясціў, што ў яго выяўлены рак у апошняй стадыі, у пачатку красавіка 2013.

“Я падумаў тады: чым жа я магу дапамагчы містэру Бэнксу, і адказ ляжаў на паверхні: падарыць яму астэроід”, — сказаў Галаш. Ён выказаў здагадку, што пісьменніку было б прыемна мець уласнае нябеснае цела.

Астраном таксама расказаў, што сустракаўся з Бэнксам у юным узросце на аўтограф-сесіі. Паводле словаў Галаша, сустрэча з пісьменнікам і яго фантастычныя апавяданні пра падарожжы ў космасе натхнілі будучага спецыяліста па астэроідах на даследаванні.

Ен Бэнкс, які памёр 9 чэрвеня 2013, атрымаў вядомасць дзякуючы раманам “Асіная фабрыка”, “Крокі па шкле”, “Мост” і “Вуліца адчаю”. Ён пачаў пісаць у 1980-я і да пачатку 2000-х зрабіўся адным з самых паспяховых брытанскіх аўтараў. Акрамя белетрыстыкі пісьменнік працаваў і ў жанры навуковай фантастыкі — пад псеўданімам Ен М. Бэнкс.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

348