№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Энгелькінга ўзнагародзілі за пераклады

11 лістапада 2010

Энгелькінга ўзнагародзілі за пераклады
Прэмія была ўручаная вядомаму польскаму паэту, празаіку, перакладчыку і крытыку Лешаку Энгелькінгу з фармулёўкай "За выбітныя перакладчыцкія здзяйсненні".

Польскі ПЭН-цэнтр узнагароджвае за пераклады літаратуры з замежных моваў на польскую з 1929 году. Лаўрэатамі гэтай прэміі сярод іншых былі Леапольд Стаф (Leopold Staff), Адам Паморскі (Adam Pomorski), Зыгмунт Кубяк (Zygmunt Kubiak), Мацей Сламчыньскі (Maciej Słomczyński).

На сайце “ПрайдзіСвета” можна пачытаць некаторыя творы Лешака Энгелькінга ў беларускіх перакладах і азнаёміцца з біяграфіяй аўтара.
паводле instytutksiazki.pl

Чытайце таксама

334