№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Някляеў вылучаны на Нобелеўскую прэмію

18 лютага 2011

Уладзімір Някляеў вылучаны на Нобелеўскую прэмію
Прапанову пра вылучэнне агучыў паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін. Сход большасцю галасоў ухваліў прапанову. Радзе арганізацыі даручана паспрыяць перакладу на замежныя мовы рамана Уладзіміра Някляева “Лабух” і кнігі апавяданняў “Цэнтр Еўропы”, выдадзеных у апошнія гады.

Уладзімір Някляеў – аўтар двух дзясяткаў кніг паэзіі і прозы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Пайшоў у палітыку, балатаваўся ў прэзідэнты, у выніку чаго 19 снежня трапіў у турму і дагэтуль знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Старшынём ПЭН-цэнтра пераабраны паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Ягонай першай намесніцай стала Марыя Мартысевіч.

ПЭН-цэнтр – аб’яднанне пісьменнікаў і журналістаў, частка міжнароднага ПЭН-клуба. Скарот “ПЭН” утварыўся ад першых літараў ангельскіх словаў poets, playwriters, essayists, editors, novelists – паэты, драматургі, эсэісты, рэдактары, раманісты. У Беларусі сярод стваральнікаў ПЭНа былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Карлас Шэрман, Янка Брыль.
паводле nn.by

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
161