№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Складаем альтэрнатыўную школьную праграму

22 лістапада 2011

Складаем альтэрнатыўную школьную праграму
Артыкул выклікаў розгалас сярод літаратараў і наведнікаў нашага сайта. “ПрайдзіСвет” вырашыў скласці “альтэрнатыўную” школьную праграму па літаратуры і звярнуўся да літаратараў і спецыялістаў з просьбай прапанаваць свой спіс твораў, што маглі б заахвоціць школьнікаў і студэнтаў чытаць айчынных аўтараў, а таксама падвысіць рэйтынг беларускай літаратуры ў іх свядомасці.

Па меры падрыхтоўкі спісаў мы будзем дадаваць спасылкі на іх у гэты артыкул.

Таксама мы звяртаемся да наведнікаў нашага сайта з прапановай скласці свой топ-9 (у адпаведнасці з колькасцю прычын нелюбові) такіх твораў, абгрунтаваўшы свой выбар. Такім чынам мы паспрабуем не толькі сцвердзіць праблему, але і знайсці спосаб яе вырашэння.

Свае адказы вы можаце змясціць у каментарах да гэтага артыкула або даслаць нам на пошту rada@prajdzisvet.org з пазнакай “Бел. літ”.

1. Марыя Мартысевіч: Гэта нам не задавалі

Revіew чытэльнай прозы на беларускай мове. Досыць адвольны, суб’ектыўны і няпоўны тузін хітоў белліту ХХ ст. Кнігі, пра якія не ў кожнай школе скажуць альбо так скажуць, што лепей бы маўчалі.

Чытайце таксама

353