У гонар Ена Бэнкса назвалі астэроід
5 ліпеня 2013
“Я падумаў тады: чым жа я магу дапамагчы містэру Бэнксу, і адказ ляжаў на паверхні: падарыць яму астэроід”, — сказаў Галаш. Ён выказаў здагадку, што пісьменніку было б прыемна мець уласнае нябеснае цела.
Астраном таксама расказаў, што сустракаўся з Бэнксам у юным узросце на аўтограф-сесіі. Паводле словаў Галаша, сустрэча з пісьменнікам і яго фантастычныя апавяданні пра падарожжы ў космасе натхнілі будучага спецыяліста па астэроідах на даследаванні.
Ен Бэнкс, які памёр 9 чэрвеня 2013, атрымаў вядомасць дзякуючы раманам “Асіная фабрыка”, “Крокі па шкле”, “Мост” і “Вуліца адчаю”. Ён пачаў пісаць у 1980-я і да пачатку 2000-х зрабіўся адным з самых паспяховых брытанскіх аўтараў. Акрамя белетрыстыкі пісьменнік працаваў і ў жанры навуковай фантастыкі — пад псеўданімам Ен М. Бэнкс.