Аксана Забужка атрымала прэмію Angelus
22 кастрычніка 2013
Украінскі аўтар ужо другі раз атрымаў гэтую прэмію. У 2006 годзе перамог Юрый Андруховіч з раманам “12 абручоў”. У 2011 годзе прэмію атрымала беларуска Святлана Алексіевіч са сваёй кнігай “У вайны не жаночае аблічча”. У розныя гады на прэмію таксама прэтэндавалі Наталка Бабіна і Ігар Бабкоў.
Арганізатарам і заснавальнікам Цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus ёсць горад Уроцлаў. Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную на польскай мове. Прыз — чэк на 150 тысяч злотых.