У "Пыхі і перадузятасці" Джэйн Остэн з'явіцца дэтэктыўны працяг
25 верасня 2011
Дзеянне рамана разгортваецца праз шэсць гадоў пасля вяселля Элізабэт і містэра Дарсі, у маёнтку Пэмберлі, дзе шчаслівая пара гадуе двух сыноў. Драма пачынаецца з вяртаннем сястры Элізабэт Лідзіі (якая ў рамане Остэн уцякла з афіцэрам). Лідзія прыносіць шакавальную вестку: яе муж забіты...
Раман пад назвай “Смерць прыходзіць у Пэмберлі” мае паступіць у продаж 3 лістапада. Паводле словаў выдаўцоў, у кнізе “дасканала ўзноўленая атмасфера віктарыянскай Англіі”.
Сама Джэймс прызналася, што “Пыха і перадузятасць” — яе любімая кніга, да якой яна шчаслівая была звярнуцца. “Прашу прабачэння ў Джэйн Остэн за тое, што мне давялося “прымусіць” Элізабэт займацца расследаваннем забойства, але так ужо спалучыліся дзве мае вялікія прыхільнасці — да кніг Остэн і да пісання дэтэктываў”, — патлумачыла пісьменніца (якая, дарэчы, атрымала ордэн Брытанскай імперыі за свае творы).
Апошнім часам кнігі Джэйн Остэн неаднаразова натхнялі розных аўтараў на працягі, перайманні і інтэрпрэтацыі. У прыватнасці, шмат шуму нарабілі “кнігі-мутанты” “Пачуццё, пачуццёвасць і марскія пачвары” і “Пыха і перадузятасць і зомбі”.