У межах сустрэчаў – прэзентацыя кнігі, размова з аўтаркай, відэа з найлепшымі расійскімі перакладчыкамі. Першая сустрэча – на філалагічным факультэце БДУ (вул. К.Маркса, 31). Пачатак у 12.45, аўдыторыя 304. Другая сустрэча – у “кнігарніЎгалерэі" (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19.00. Уваход на абедзве імпрэзы вольны. Вядзе сустрэчы Андрэй Хадановіч. Пра аўтарку: Алена Калашнікава скончыла Літаратурны інстытут (аддзяленне перакладу, ангельская мова), Инстытут еўрапейскіх культураў (культуралогія). Філолаг, журналіст, аўтар кнігі "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками", аўтар і вядоўца цыклу сустрэчаў з перакладчыкамі, арганізатар літаратурных вечарынаў, презентацый. У кнігу "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками" ўвайшло 87 інтэрв’ю з расійскімі перакладчыкамі, сярод якіх Міхаіл Гаспараў, Вячаслаў Іваноў, Саламон Апт, Наталля Траўберг, Ніна Дэмурава, Анатоль Гелескул, Барыс Дубін, Яўгеній Віткоўскі, Яўгеній Салановіч, Ілля Кармільцаў, Віктар Коган, Дзмітрый Каваленін, Ганна…
Чытаць цалкам