У ЗША ўручылі Нацыянальную кніжную прэмію
Перамога Гордан, якая не карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод шырокай публікі, стала нечаканасцю для многіх. Да цырымоніі ўганаравання галоўнымі прэтэндэнтамі на ўзнагароду лічыліся Лаянэл Шрайвер (раман So Much for That) і Ніколь Краўс (Great House). Сама Гордан, каментуючы прысуджэнні ёй прэміі, таксама прызналася, што не чакала такога павароту падзей. Найлепшым творам у намінацыі "Дакументальная літаратура" журы палічыла мемуары спявачкі і паэткі Пэці Сміт пра Нью-Ёрк 1960-х гадоў. Гаворачы пра свой поспех, Сміт расказала, што ў тыя гады, працуючы ў кніжнай краме, часам задумвалася, як гэта – атрымаць Нацыянальную кніжную прэмію. "Дзякую вам за тое, што дапамаглі мне высветліць гэта", – падзякавала журы пісьменніца. Кэтрын Эрскін атрымала прэмію ў намінацыі "Літаратура для дзяцей" за раман Mockingbird. Тэрэнс Хейз са зборнікам вершаў Lighthead атрымаў узнагароду ў катэгорыі "Паэзія". Ганаровую прэмію за "ыыбітнае служэнне амерыканскай літаратурнай грамадзе" ўручылі Тому Вулфу, а таксама…
Чытаць цалкам