Новы раман Харукі Муракамі выдалі мільённым накладам
Першапачаткова надрукавалі 500 тысяч асобнікаў, аднак пасля выдавецтва вырашыла дадрукаваць яшчэ 300 тысяч у сувязі з павышаным попытам. У чацвер, 18 красавіка, Bungeishunju замовіла яшчэ 200 тысяч копій рамана. Такім чынам, да пачатку траўня ў крамы паступіць адзін мільён асобнікаў рамана “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва”. Дакладных дадзеных пра продажы рамана, які паступіў у крамы 12 красавіка, няма. Паводле словаў прадстаўніка выдавецтва, за першыя дні продажаў разышлося каля 350 тысяч кніг. “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва” ўзначальвае спіс самых прадаваных тавараў на японскім Amazon. “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва” — першы раман Муракамі, напісаны пасля выхаду ў 2009—2010 гадах трылогіі 1Q84. Ён расказвае пра мужчыну, які змагаецца з цяжарам мінулага і спрабуе знайсці сэнс жыцця. Дата выхаду новага рамана Муракамі на іншых мовах, акрамя японскай, не называецца.
Чытаць цалкам