Польскую прэмію “Angelus” 2012 году атрымаў Міленка Ергавіч
— Вылучэнне сямі намінантаў на тытул у гэтым годзе складаным не было, бо ўсе яны заслугоўваюць увагі, усе яны выбітныя, цудоўныя, кожная з гэтых кніжак — вялізная эстэтычная і інтэлектуальная прыгода, — адзначыў прафесар Завада, журы прэміі “Angelus” перад абвяшчэннем пераможцы. — Гэтыя кнігі самі ўвайшлі ў фінал — кожная па-рознаму, але ўсе яны належаць да мастацкай прозы, якая змагаецца з сучаснасцю. Так што выбар быў вельмі цяжкім. ”Сэрда спявае ў сутонні на Духаў дзень”, апублікаваная выдавецтвам “Czarne”, захапіла журы. Гэта гісторыя пра таямнічую смерць Сэрды Капуравай, дзяўчыны, якая жабравала на вуліцах Заграба. Пра тое, што адбылося, расказваюць пяць розных людзей — у тым ліку следчы, начны вартаўнік морга, мінак. Такім чынам апавядаецца аб Заграбе, аб яго жыхарах, аб уцекачах — бежанцах з ахопленых вайной Балканаў. Смерць Сэрды ўскрывае праўду пра жыхароў Заграбу, Харватыі, былой Югаславіі. — На жаль, я не ведаю польскай, на ўзнагароду не спадзяваўся, а таму ніякай прамовы не…
Чытаць цалкам