Прэзентацыя кнігі Веры Бурлак “Дзеці і здані”
Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п’ескі. У назве “Дзеці і здані” зафіксаваная еднасць двух пачаткаў: сувязь паміж светам жывых і светам памерлых, узаемаперацяканне таго, што здаецца абсурдызаванай “будзённасцю навыварат”, і таго, што здаецца недатыкальнай таямніцай. Асобныя творы вылучаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам. У імпрэзе бяруць удзел Вера Бурлак і Лятучая тэатральная каманда. Музычнае аздабленне — Вера Бурлак, Максім Іўкін. Уваход вольны. Вера Бурлак (Джэці) — паэтка, літаратуразнаўца, аўтар кніг паэзіі “За здаровы лад жыцця!” (2003), “Забі ў сабе Сакрата!” (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы “Творы соннага жанру” (2011), аўдыёкнігі “Phantom of the Literature” (2006), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў, пераможца Жаночага слэму (2012).
Чытаць цалкам