Паўмільёна рэдкіх французскіх кніг стануць агульнадаступнымі
Французскі ўрад прыняў закон пра аблічбоўку паўмільёна ўнікальных кніг, створаных у ХХ стагоддзі. Мэта праекту — абараніць ад піратаў і зрабіць грамадскім набыткам французскія кнігі, напісаныя да 2001 году, якія больш не прадаюцца ні ў друкаваным, ні ў электронным выглядзе. Французская Нацыянальная бібліятэка ўжо складае спіс выданняў, якія будуць уключаныя ў праграму. Як піша швейцарская газета Le Temps, на праект ужо выдзелена 30 мільёнаў еўра. Аўтары кніг, якія трапілі ў спіс, робяцца ўдзельнікамі праекту “па змоўчанні”, але могуць адмовіцца цягам шасці месяцаў. Новаўвядзенне выклікала абурэнне французскіх выдаўцоў. Напярэдадні галасавання, падчас якога вырашаўся лёс закона, у інтэрнэце з'явілася петыцыя пад назвай “Аўтарскія правы мусяць застацца неад'емнымі”, напісаная групай праваўладальнікаў і аўтараў. Аўтары петыцыі сцвярджаюць, што новы закон уводзіць двайныя стандарты ў дачыненні да інтэлектуальнай уласнасці і нават парушае аўтарскія правы, бо праваўладальнікі фактычна пазбаўляюцца…
Чытаць цалкам