Беларусы віншуюць Бэрнса з днём нараджэння
Дзень нараджэння Бэрнса, які адзначаецца 25 студзеня, — нацыянальнае свята ў Шатландыі, на радзіме паэта. На беларускую мову паэзію Бэрнса перакладалі Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук, Галіна Дубянецкая, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, на сайце “ПрадзіСвета” летам з’явілася падборка новых перакладаў паэта. Святочны вечар у гонар паэта мае назву “Вячэра Бэрнса” (Burns Supper) і традыцыйна праводзіцца згодна з пэўным сцэнаром. У музеі Якуба Коласа традыцыя пашыраная за кошт ганаравання гаспадара Дома — Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 130-годдзе якога адзначаецца сёлета. Непасрэднымі арганізатарамі вечара выступаюць і спадкаемцы пісьменніка — малодшы сын Міхаіл Міцкевіч і ўнучка Марыя Міцкевіч. У праграме вечара — народныя шатландскія танцы ў выкананні Мінскай школы сярэднявечнага танца Bassadance, музыка і спевы Шатландыі, вершы Роберта Бэрнса і Якуба Коласа. Кульмінацыяй вечара будзе дэгустацыя хагіса…
Чытаць цалкам