Том Стопард адаптуе Талстога для галівудскай экранізацыі
Тома Стопарда можна назваць адным з найбольш заслужаных сучасных брытанскіх драматургаў: на яго рахунку чатыры прэміі “Тоні” і ордэн “За заслугі”, які пісьменнік атрымаў з рук каралевы Елізаветы II у 2000 годзе. Вядомасць Стопарду прынесла яго дэбютная п'еса — трагікамічны парафраз “Гамлета” пад назвай “Разэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя”, паводле якога ў 1990 годзе сам Стопард зняў фільм з Цімам Ротам і Гэры Олдмэнам у галоўных ролях.Акрамя кар'еры тэатральнага драматурга не меншых поспехаў Стопард дамогся і ў якасці кінасцэнарыста: дзве яго самыя вядомыя працы — ужо класічная “Бразілія” Тэры Гiлiяма і аскараносны “Закаханы Шэкспір” Джона Мэдзі (адзін з сямі “Оскараў”, якія дасталіся “Шэкспіру” ў 1998 годзе, атрымаў сам Стопард — за найлепшы сцэнар).З 2001 году новых фільмаў паводле сцэнароў Стопарда не з'яўлялася, аднак хутка сітуацыя зменіцца: драматург адаптуе “Ганну Карэніну” Льва Талстога, якую збіраецца зняць Джо Райт — стваральнік “Пыхі і перадузятасці” (2005) і сёлетняга фільма…
Чытаць цалкам