№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Узнагароджанне найлепшых перакладчыкаў на беларускую — 30 верасня

24 верасня 2013

Узнагароджанне найлепшых перакладчыкаў на беларускую — 30 верасня
Перакладчыкі будуць уганараваныя ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “Пераклад у часопісе “ПрайдзіСвет”.

З кароткага спісу прэтэндэнтаў, абраных рэдакцыяй часопіса, журы вызначыла імёны найлепшых перакладчыкаў, чые творы з’яўляліся асобнымі кнігамі і часопіснымі публікацыямі ў 2013 годзе.

Найбольшая колькасць прэтэндэнтаў была прадстаўленая празаічнымі творамі: 8 раманаў і зборнікаў апавяданняў з пяці моваў.

З найлепшых паэтычных перакладаў кнігай прадстаўленая толькі адна, астатнія былі надрукаваныя ў шэрагу літаратурных часопісаў. Затое сярод моваў паэтычных падборак такія не надта папулярныя ў Беларусі, як кітайская, лацінская і старагрэцкая.

У намінацыю “Пераклад у часопісе “ПрайдзіСвет” трапілі 4 аўтары, чые творы былі надрукаваныя ў 9-м і 10-м нумарах выдання.

Плануецца, што ў вечарыне возьмуць удзел як намінанты на прэмію, так і сябры журы.

Пачатак а 19-й.

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А.

І. Проза:

1. Святлана Богуш: "Розум" Рудольфа Слобады (пер. са славацкай, выд. З. Колас);

2. Алег Жлутка: "Anarchy in UKR" Сяргія Жадана (пер. з украінскай, выд. Логвінаў);

3. Зміцер Колас: "Магчымасць выспы" Мішэля Ўэльбэка (пер. з французскай, выд. З. Колас);

4. Марыя Пушкіна: "На шляху ў Бабадаг" Анджэя Стасюка (пер. з польскай, выд. З. Колас);

5. Павел Рааго: "Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л." Жо Лангеравай (пер. са славацкай, выд. З. Колас);

6. Андрэй Хадановіч: "Евангелле паводле Пілата" Эрыка-Эманюэля Шміта (пер. з французскай, выд. З. Колас)

7. Марына Шода: "Кайтусь-чарадзей" Януша Корчака (пер. з польскай, выд. Логвінаў);

8. Сяргей Шупа: "Іншала, Мадона, іншала" Міленкі Ергавіча (пер. з баснійскай, выд. З. Колас).

ІІ. Паэзія:

1. Лявон Баршчэўскі: "Медэя" Эўрыпіда (пер. са старагрэцкай, "Дзеяслоў" №57);

2. Вольга Гапеева: "Прыцемкі над гарой Тайшань: Сучасная кітайская паэзія" (пер. з кітайскай, "Дзеяслоў", №56);

3. Аксана Данільчык: "Пакуль ты спіш" Антоніі Поццы (пер. з італьянскай, "Верасень", №6);

4. Марына Казлоўская: "Без" Тадэвуша Ружэвіча (пер. з польскай, выд. З. Колас);

5. Жанна Некрашэвіч-Кароткая: "Радзівіліяда" Яна Радвана (пер. з лацінскай, "Маладосць", №№1-12 / 2011, №№1-8 / 2012).

ІІІ. "ПрайдзіСвет":

1. Павел Донаў: "Жалоба маркіза Марна" Гілберта Кіта Чэстэртана (пер. з ангельскай, №9,<>);

2. Аляксей Жбанаў: "Мадэмуазэль дэ Скюдэры" Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана (пер. з нямецкай, №9);

3. Марына Кажарновіч: "Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў" Душана Тарагела (пер. са славацкай, №10,);

4. Святлана Рогач: "Кароткія казкі для стомленых бацькоў" Міхала Вівэга (пер. з чэшскай, №10).

Чытайце таксама

510