№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды” атрымаў Дурс Грунбайн

30 сакавіка 2012

Прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды” атрымаў Дурс Грунбайн
Сярод намінантаў сёлета былі паэты з Албаніі, Чэхіі, Гішпаніі, Германіі, Нарвегіі, Польшчы (Рышард Крыніцкі), Турцыі, Украіны (Сяргій Жадан).

Дурс Грунбайн нарадзіўся ў 1962 годзе ў Дрэздэне. Лаўрэат практычна ўсіх буйных нямецкіх літаратурных прэмій. Таксама вядомы як перакладчык (трагедыі Эсхіла, Сенекі, драмы С. Бэкета, вершы А. Мішо, Дж. Эшберы, Т. Венцлавы і інш.)

У 2010 годзе прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды” атрымаў Уладзімір Арлоў. Ягоны зборнік “Паром праз Ла-Манш” пераклаў на польскую мову Адам Паморскі.

Чытайце таксама

446