Салман Рушдзі напіша раман пра сваё жыццё ў выгнанні
Пасля публікацыі рамана Рушдзі “Сатанінскія вершы” (1988), сярод персанажаў якога быў прарок Мухамед, іранскі аятала Хамейні публічна пракляў пісьменніка ў сваёй фетве і прысудзіў яго, а таксама ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да выдання кнігі, да смяротнага пакарання, паклікаўшы мусульман усяго свету выканаць прысуд. У многіх мусульманскіх краінах тады прайшлі дэманстрацыі пратэсту, кнігі Рушдзі спальвалі на вуліцах. Пісьменнік пражыў дзевяць гадоў пад аховай паліцыі. У інтэрв'ю агенцтву Reuters Рушдзі распавёў, што мемуары запоўняць “інфармацыйны вакуум”, які адносіцца да гэтага цяжкага перыяду ў яго жыцці. Па словах пісьменніка, успаміны будуць перш за ўсё “чалавечай гісторыяй пра тое, што здарылася, – здарылася не толькі са мной, але і з маімі дзецьмі, з маёй маці, з тымі, хто быў побач са мной у тыя гады”. “Я пачаў працаваць над мемуарамі, – паведаміў Рушдзі. – Ужо напісана каля ста старонак, гэта прыблізна чвэрць усёй кнігі. Я збіраюся скончыць кнігу да канца гэтага году”. На планы…
Чытаць цалкам