Расійскі “Нацбэст” – за раман пра дзяцінства сына “ворагаў народа”
Акрамя рамана Качэргіна, на прэмію прэтэндавалі "Елтышевы" Рамана Сенчына, "Люди в голом" Андрэя Аствацатурава, "Правый руль" Васіля Аўчанка, "Мёртвый язык" Паўла Крусанава і "Капитализм" Алега Лукошына. У склад журы конкурсу, у ліку іншых, уваходзілі леташні лаўрэат прэміі пісьменнік Андрэй Геласімаў, рэжысёр Валерыя Гай-Германіка і журналіст Андрэй Канстанцінаў. У аснову кнігі "Крещеные крестами" леглі ўспаміны аўтара пра пасляваенныя гады, калі ён збег з омскага дзіцячага прыёмніка для дзяцей "ворагаў народа" дадому ў Ленінград. Назва кнігі – стары пароль злодзеяў у законе, якія сядзелі ў Крыжах разам з палітвязнямі сталінскай эпохі. Раман стаў працягам аўтабіяграфічнага зборніка "Ангелова кукла". Эдуард Качэргін працуе на пасадзе галоўнага мастака ВДТ з 1972 году. За гэты час ён аформіў больш за 300 спектакляў і быў узнагароджаны некалькімі Дзяржаўнымі прэміямі СССР і РФ. Прэмія "Нацыянальны бэстсэлер" у памеры 225 тысяч расійскіх рублёў была заснаваная ў 2001 годзе. Намінанты абіраюцца…
Чытаць цалкам