У Вялікабрытаніі ўпершыню выдадуць усе ілюстрацыі Толкіна да "Хобіта"
Аўтар гісторыі пра хобіта Більба, напісанай у 1937 годзе, перад выхадам кнігі намаляваў тушшу і акварэллю 110 ілюстрацый. Большасць з іх ужо публікавалася, аднак каля 25 малюнкаў, у тым ліку накіды вокладкі і карты, лічыліся страчанымі.Уся серыя ілюстрацый нядаўна была знойдзеная ў архіве Толкіна ў Бадліянскай бібліятэцы ў Оксфардзе, хоць, як кажа выдавец кнігі Дэвід Браўн, ён думаў, што знойдзе там толькі 40-50 малюнкаў. Паводле словаў Браўна, у архіве таксама захоўвалася некалькі аркушаў рукапісу “Хобіта”. У малюнках Толкіна прасочваецца ўплыў ангельскага ілюстратара Артура Рэкхема, творчасць якога аўтар “Хобіта” вельмі любіў. Некалькі рэдкіх ілюстрацый апублікаваныя на сайце выдання.Малюнкі Толкіна выйдуць у выдавецтве HarperCollins. Акрамя таго, як адзначае выданне, у гэтым месяцы будуць апублікаваныя таксама некалькі новых выданняў…
Чытаць цалкам