№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Насценныя вершы ў Лейдэне

23 чэрвеня 2010

Першы верш, які з’явіўся тут – гэта верш Марыны Цвятаевай “Маім вершам”, апошні – “De Profundis” Федэрыка Гарсіі Лоркі, накрэслены ў 2005 годзе. Такая незвычайная ідэя належыць фундацыі “Tegen-Beeld” Бэна Валенкампа і Яна-Вілема Брэйнса – выканальнікі праекту мелі на мэце паказаць узаемасувязь паміж мовай і выявай. На сённяшні дзень у горадзе можна пабачыць 101 выяву вершаў, а ў пачатку 2010 году арганізатары анансавалі працяг праекту. Прапануем вам прагуляцца па вуліцах Лейдэна і паглядзець, якія вершы былі абраныя для праекту.

Пачнем з антычнасці. На гэтым сімпатычным дамку выяўлены верш аднаго з самых значных паэтаў Старажытнай Грэцыі – Сапфо. Дарэчы, у наступным нумары “ПрайдзіСвета” будуць надрукаваныя яе творы ў перакладзе Лявона Баршчэўскага.



Вось Пталямей на сцяне сталовага пакоя:



А тут – верш грэцкага паэта ХХ ст. Канстанцінаса Кавафіса. Здаецца, някепска ўпісаўся ў пейзаж.



Не пакрыўдзілі лейдэнцы і французаў – на сценах гораду можна знайсці і знакамітага прадстаўніка Плеяды П’ера Рансара, і знакамітую “Восеньскую песню” Поля Вэрлена, і “Адчуванне” Арцюра Рэмбо, і нават адну з каліграмаў Гіёма Апалінэра.









Трапіў на лейдэнскую сцяну і партугальскі паэт Фэрнанду Пэсоа, праўда, у асобе аднаго са сваіх гетэронімаў, Алвару ды Кампуша, якога на беларускую мову перакладала Наста Гвоздзева.



Знайшлося месца і для самага значнага ангельскага драматурга – Ўільяма Шэкспіра.



А вось і адзін з самых значных ангельскіх рамантыкаў, Джон Кітс. Дарэчы, пераклад яго верша “Смерць”, абранага аўтарамі праекту, можна знайсці ў нас на cайце.



Той, хто ведае ангельскую мову, можа прачытаць, гуляючы па вулках Лейдэна, верш Ўільяма Батлера Ейтса, Дылана Томаса і многіх іншых ангельскіх паэтаў.





А вось каб прачытаць верш Эзры Паўнда, давядзецца зайсці ў царкву.



Такая шыльда прысвечаная Эрнэсту Хэмінгуэю:



Першы верш, які з’явіўся на сценах Лейдэна, належыць Марыне Цвятаевай.



Трапілі у нідэрландскі горад і знакамітыя польскія творцы – Адам Міцкевіч, Тадэвуш Ружэвіч, Віслава Шымборска. Так што не толькі ў Беларусі чытаюць, любяць (і нават шмат перакладаюць) польскую паэзію.







А вось так ушанавалі лейдэнцы аўстрыйскага паэта Райнэра Марыю Рыльке:



Не забыты і загадкавы маг-аргентынец Хорхе Луіс Борхес.



Верш, які пакуль што закрыў праект, належыць Федэрыку Гарсію Лорку.



Не забылі нідэрландцы і пра сваіх нацыянальных паэтаў, якіх на сценах Лейдэна, бадай што, больш за прадстаўнікоў іншых літаратур. І гэта не дзіўна – нідэрландская літаратура можа пахваліцца значнай колькасцю творцаў сусветнага маштабу. Вось выява верша аднаго з самых значных нідэрландскіх паэтаў ХХ ст. – Яна Якаба Слаўэрхофа. Дарэчы, гэта не адзіны яго верш, задзейнічаны ў праекце.



А тут – верш яшчэ аднаго нідэрландскага паэта ХХ ст., Герыта Ахтэрберга. Між іншым, яго вершы на беларускую мову перакладаў Лявон Баршчэўскі.



Адзін з вундэркіндаў нідэрландскай літаратуры, Ханс Лодэйзен, які памёр у маладым узросце, але зрабіў значны ўплыў на “пакаленне 60-х” у Нідэрландах:



Сурынамская мова вельмі блізкая да нідэрландскай, а таму паэтаў з Сурынама тут лічаць амаль што сваімі. На сценах Лейдэна знайшлося месца і для аднаго з самых значных сурынамскіх паэтаў ХХ ст. – Трэфосы (сапраўднае імя Генры Франц дэ Зіл):



І гэта – далёка не ўсё, што можна пабачыць у Лейдэне. Паглядзець выявы ўсіх насценных вершаў можна на сайце muurgedichten.nl, адкуль і сцягнутыя выкарыстаныя тут фотаздымкі. Дарэчы, на сайце прадстаўленыя пераклады ўсіх вершаў на нідэрландскую мову і многіх – на ангельскую.

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
795